Дандзі
горад у Шатляндыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дандзі́ (па-ангельску: Dundee) — горад у Шатляндыі, Вялікабрытанія. Дандзі зьяўляецца чацьвёртым паводле велічыні горадам Шатляндыі і 51-м населеным пунктам у Вялікабрытаніі. Паводле зьвестак насельніцтва гораду на 2016 год складала 148 тысячаў чалавек, поруч з гэтым Дандзі мае другую паводле паказчыку шчыльнасьць насельніцтва ў Шатляндыі.
Remove ads
Гісторыя
Гістарычна зьяўляючыся часткай гістарычнага графства Ангус, Дандзі ў канцы XII стагодзьдзя атрымаў статус гораду, што ў сваю чаргу зацьвердзіла яго як важны гандлёвы порт на ўсходнім узьбярэжжы[1]. Горад і ягоны замак былі акупаваныя ангельскімі войскамі на працягу некалькіх гадоў за часам Першай вайны за незалежнасьць Шатляндыі і адваяваны Робэртам Брусам у пачатку 1312 году. У сярэдзіне XV стагодзьдзя Дандзі зноўку быў захоплены ангельцамі, але праз шатляндзкую пагрозу яны былі вымушаныя адыйсьці і пусьціць горад з дымам. Хуткае пашырэньне гораду ў XIX стагодзьдзі было выкліканае ў першую чаргу індустрыяльнай рэвалюцыяй, калі Дандзі быў цэнтрам сусьветнай індустрыі джуту[2].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads