Даніель Выгоўскі (сын Канстанціна)
(пам. 1740) кашталян менскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Даніель (ці Даніла) Выгоўскі (па-польску: Daniel Wyhowski, ? — 1740) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, небароўскі і рэклінскі староста, канюшы ВКЛ з 1708, пасол з вількамірскага павету на канвакацыйны сойм 1696 году, кашталян менскі з 19 лютага 1713 году.
З роду Выгоўскіх герба «Габданк зьменены», сын Канстанціна, кіеўскага войскага, пана на Лісянцы, і смаленскай чашнічанкі Рэгіны зь Мяшчэрынаў герба «Пагоня (польская)». Быў жанаты на княжне Тэрэзе Друцкай-Сакалінскай. Меў дачу Рахелю, якая ўпершыню выйшла замуж за дарсунскага старосту князя Карла з Казельска Агінскага, а другі раз за троцкага кашталяна Антонія Казімера Сапегу.
Remove ads
Літаратура
- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej, Poznań, T.1-31, 1879—1908
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads