Данііл Галята

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Данііл Галята (нар. 2 лютага 2007 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца віцебскага МЛ.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец футбольнай школы «Энэргетыка»-БДУ. Дэбютаваў у складзе каманды 21 ліпеня 2023 году ў матчы Кубка Беларусі супраць «Віцебску», калі зьявіўся на полі на 71-й хвіліне. Запачаткаваў кар’еру ў Найвышэйшай лізе 5 жніўня таго ж году ў матчы супраць «Слуцку», таксама выйшаўшы на замены ў другім тайме. Дэбютным голам адзначыўся 25 лістапада, улучыўшы мяч у браму «Іслачы». У той жа сустрэчы аддаў галявую перадачу. Цягам сэзону даволі часта гуляў у асноўнай камандзе, аднак сам сталічны клюб страціў месца ў элітным дывізіёне[3]. Пасьля кароткага адпачынку пачаў падтрыхтоўку з камандай да новага сэзону, але ў сакавіку 2024 году прыяднаўся да «Іслачы», склаўшы двухгадовы кантракт[4]. У складзе новай дружыны дэбютаваў 7 красавіка, згуляўшы апошнія амаль паўгадзіны матчу супраць мазырскай «Славіі». Пасьля даволі актыўна прыцягваўся да матчаў каманды. На пачатку 2025 году прыяднаўся да навічка Найвышэйшай лігі клюб МЛ зь Віцебску[5][6].

Міжнародная

Прыцягваўся да складу зборных Беларусі да 15 і 16 гадоў. З апошняй зь іх браў удзел у Кубку Разьвіцьця. У кастрычніку 2023 году футбаліст атрымаў выклік у зборную Беларусі (да 17 гадоў), дэбютаваўшы за зборную 12 кастрычніка 2023 году ў матчы супраць зборнай Расеі. Гулец выйшаў на пляцоўку з капітанскай павязьзю і вызначыўшыся галявой перадачай[7]. З камандай таксама браў удзел у кваліфікацыйных матчах юнацкага чэмпіянату Эўропы. Паводле вынікаў адборачных матчаў поруч з дружанай прабіўся ў элітны раўнд розыгрышу[8].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads