Дапаможная адзінка гміны
мясцовая самакіравальная адзінка жыхароў часткі польскай гміны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дапаможная адзінка гміны (па-польску: jednostka pomocnicza gminy) — у сучаснай Польшчы лякальная суполка самакіраваньня. Дапаможнымі адзінкамі гмінаў яўляюцца солтыствы (па-польску: sołectwa), раёны (па-польску: dzielnice, osiedla) ды іншыя, нават гарады (па-польску: miasta)[1]. Спосабы стварэньня, аб’яднаньня, падзелу і ліквідацыі гэтых адзінак рэгулюе статут кожнай гміны[2].
Тэрыторыі
Агульнадзяржаўнае права не вызначае, якую тэрыторыю можа ахопліваць дапаможная адзінка гміны. Таму яна можа, паводле рашэньня мясцовых уладаў, ахопліваць частку населенага пункта, дакладна адзін населены пункт або два і больш населеныя пункты. Звычайна, але не заўсёды, солтыства ахоплівае вёскі або іх часткі, а раёны ствараюць у гарадах. Часам аднак наадварот, солтыствы ствараюць у гарадах. Агульнадзяржаўнае права не забараняе гэтакай практыкі.
Дапаможная адзінка гміны можа таксама дзяліцца на дапаможныя адзінкі ніжняга парадку[3].
Remove ads
Утварэньне
Дапаможную адзінку гміны можа стварыць (гэта не зьяўляецца абавязковым) выключна рада гміны ў форме ўхвалы, абавязкова пасьля кансультацыяў з жыхарамі або па іх ініцыятыве[4]. Рада гміны надае дапаможнай адзінцы статут, у якім вызначае яе назву, тэрыторыі, арганізацыю і задачы органаў, формы кантролі і дазору над яе дзейнасьцю[5].
Органы і кампэтэнцыі
Дапаможныя адзінкі гміны маюць свае органы. У солтыстве заканадаўчым органам яўляецца пасяджэньне жыхароў, а выканаўчым — солтыс. Дзейнасьць солтыса падтрымлівае рада солтыства[6]. Рада солтыства і солтыс назначаюцца жыхарамі солтыства ў таемных выбарах[7]. У раёнах органам заканадаўчым звычайна яўляецца рада[8] (магчымае таксама пасяджэньне жыхароў замест рады[9]), а выканаўчым — упраўленьне з намесьнікам на чале[10]. Раду раёнаў выбіраюць жыхары ў сакрэтных выбарах[11].
Солтыс (адпаведна таксама намесьнік упраўленьня раёну) можа ўдзельнічаць у якасьці аглядаючага ў пасяджэньнях рады гміны[12].
Рада гміны можа прызначаць солтысам (намесьнікам упраўленьня раёнаў), сябрам упраўленьня раёнаў, сябрам рады солтыства камісійныя (грашовыя ўзнагароджаньні)[13].
З 2009 году солтыствы (гэта ня тычыцца іншых дапаможных адзінак гмін) могуць карыстаць з адмысловага фонду солтыства[14].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads