Дарк-кор

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дарк-кор (па-ангельску: Darkcore, скарачэньне ад Dark Hardcore) — напрамак электроннае музыкі, разнавід гардкорнага брэйкбіту. Узьнік у 1993 годзе, у ім жа практычна спыніў сваё існаваньне.

Хуткія факты Стылістычнае паходжаньне, Паходжаньне ...
Remove ads

Гучаньне

Рытм — тыповы для гардкорнага брэйкбіту: нескладаны, з хуткасьцю прыблізна 145—160 грукаў за хвіліну, у некаторых тэмах — з багатай пэркусіяй. Мэлёдыя — рэзкія й гучныя басовыя гукі, некаторыя з нотаў ускладненыя эфэктам pitch (увогуле характэрным для рэйвовае музыкі), гэта дадае мэлёдыі атанальнасьці. На тэму цалкам звычайна накладаецца эфэкт reverb, што стварае ўражаньне прайграваньня ў вялізным пустым памяшканьні.

Remove ads

Дарк-кор сёньня

У 21 стагодзьдзі дарк-кор тэмы зьяўляюцца даволі рэдка, яны могуць мець элемэнты для іх неўласьцівыя, напрыклад дадатковыя мэлёдыі, што не адпавядаюць патрабаваньням да клясычнага дарк-кору. Прыклад такое тэмы — Ray Keith — Andromeda.

Тыповыя кампазыцыі

  • Q Project — Champion Sound
  • Q Project — Champion Sound (Alliance remix)
  • DJ Hype — Weird Energy
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads