Дарослая прывязанасьць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Даро́слая прывяза́насьць — пачуцьцёвая залежнасьць пры закаханасьці.
Віды
Вылучаюць 4 віды прывязанасьцяў:
- бясьпечная. Узьнікае пры ўтульнасьці ад узаемазалежнасьці ды адсутнасьці заклапочанасьці сваёй самотаю або староньнім непрыманьнем. Вынікае з папярэдніх цёплых ды спагадлівых узаемінаў. Ёй уласьцівыя станоўчы погляд на сябе, супольнікаў ды дачыненьні зь імі, як і задаволенасьць міжасабоваю блізкасьцю й незалежнасьцю.
- трывожна-заклапочаная. Узьнікае пры жаданьні пачуцьцёвай блізкасьці ды няўтульнасьці ад адсутнасьці блізкіх дачыненьняў. Вынікае з пошуку ўхвалы ды спагады ад супольнікаў. Ёй уласьцівы менш станоўчы погляд на сябе, чымся на сваіх супольнікаў.
- грэбліва-пазьбягальная. Узьнікае пры ўтульнасьці ад адсутнасьці пачуцьцёвых дачыненьняў ды жаданьні быць незалежным і самастойным. Вынікае з бачаньня сябе самадастатковым і непрывязаным да іншых, як і менш станоўчага погляду на супольнікаў. Ёй уласьцівыя здушэньне й хаваньне пачуцьцяў, як і аддаленьне ад непрыязных супольнікаў.
- палахліва-пазьбягальная. Узьнікае пры няўтульнасьці ад блізкасьці і адначасным жаданьні блізкіх пачуцьцёвых дачыненьняў. Вынікае з адмоўнага погляду на сябе й супольнікаў. Ёй уласьцівыя недавер да намераў супольнікаў ды пошук меншай блізкасьці зь імі[1].
Адмоўныя падзеі ў жыцьці вядуць да зьмены віду прывязанасьці. Бясьпечны від прывязанасьці прадугледжвае параўнальна большыя забавязаньні, працягласьць дачыненьняў і задаволенасьць імі. Такую прывязанасьць дазваляе мець супольнік, які пасьлядоўна й станоўча адказвае на просьбы аб блізкасьці. Блізкасьць, як узаеміны, у якіх супольнік адказвае на раскрыцьцё важных зьвестак ухваленьнем, паразуменьнем і клопатам, прадугледжвае гатовасьць:
Remove ads
Парадкаваньне трывогі
Трывогу выклікаюць абставіны, датычныя:
- асабістага дабрабыту (боль, голад, стома, хвароба і холад),
- супольніка (адсутнасьць, ад’езд, адахвочваньне ад блізкасьці й наданьне ўвагі іншаму),
- асяродзьдзя (жахлівая падзея, староньняе асуджэньне або непрыманьне).
Дзеля яе зьніжэньня вядзецца пошук блізкасьці з супольнікам, які можа забясьпечыць суцяшэньнем, дапамогай і ведамі. Калі супольнік станоўча адказвае на пажаданьне блізкасьці, пачуцьцё пэўнасьці ўмацоўваецца, а трывога зьмяншаецца. У выніку адбываецца вяртаньне да сваёй паўсядзённай дзейнасьці. Калі супольнік недасяжны або адмаўляе ў блізкасьці, адсутнасьць спагады сілкуе няпэўнасьць ды трывогу. Тады просьбіт блізкасьці перастае чакаць на станоўчы адказ, затойвае трывогу ды аддаляецца ад супольніка[2].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads