Дар’я Навумава

Беларуская цяжкаатлетка From Wikipedia, the free encyclopedia

Дар’я Навумава
Remove ads

Да́р’я Сярге́еўна Наву́мава (нар. 26 жніўня 1995 году, вёска Патока, Клічаўскі раён Магілёўскай вобласьці, Беларусь) — беларуская цяжкаатлетка, срэбная алімпійская прызэрка 2016 року ў катэгорыі да 75 кг[1].

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Поўнае імя ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Дар’я Навумава нарадзілася ў вёсцы Патока Клічаўскага раёну. Навучалася ў Слабодзкай базавай школе[2]. Да 10 клясы займалася штурханьнем ядра і кіданьнем дыску, пасьля перайшла ў цяжкую атлетыку. Скончыла Бабруйскую вучэльню алімпійскага рэзэрву. Студэнтка факультэту фізычнага выхаваньня Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Аркадзя Куляшова[3].

Жыве ў Бабруйску.

Кар’ера

Дэбютавала на міжнароднай арэне ў 2012 року на чэмпіянаце Эўропы сярод юнакоў у катэгорыі да 69 кг. Надалей выступае ў катэгорыі да 75 кг.

Больш інфармацыі Рок, Спаборніцтва ...
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads