Дачка мясьніка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Дачка́ мясьніка́» (па-габрэйску: תיקון אחר חצות, па-ангельску: The Slaughterman's Daughter) — гістарычная навэла з «адчуваньнем казкі»[2] пра габрэйскую грамаду ў Моталі ў канцы XIX стагодзьдзя, напісаная ізраільскім пісьменьнікам Янівам Ічковіцам(en) на іўрыце. Кніга выдадзеная ўпершыню ў Ерусаліме ў 2015 годзе. Перакладзеная на ангельскую мову Орам Шарфам (анг. Orr Scharf).

Хуткія факты Аўтар:, Мова арыгіналу: ...
Remove ads

Прызы і водгукі

  • Wingate Prize(en) 2021;
  • Брытанская газэта The Sunday Times называе навэлу сярод кніг, якія трэба «абавязкова прачытаць»;
  • Міжнародны штотыднёвік The Economist далучае навэлу да «найлепшых кніг 2020»;
  • Амэрыканскі часопіс Kirkus Reviews адзначае, што «Дачка мясьніка» належыць да «10 кніг, што трэба прачытаць у 2021 годзе». Навэла «праводзіць чытача па калідорах улады, людзей і гісторыі Беларусі XIX стагодзьдзя».[3][4]
Remove ads

Сюжэт і гісторыя стварэньня

Ідзе 1894 год, і шмат беларускіх габрэяў эмігруе ў ЗША, Нямеччыну і Палестыну. Гісторыя пачынаецца адным мужам і бацькам, якія пакідаюць сваю сямʼю, хаця толькі і рызыкнуўшы даехаць да Менску.[2]

Мясцовыя жыхары Моталя, «ізаляванага, забытага Богам горада», узрушаныя, калі Фані Кейсман — адданая жонка, маці пецярых дзяцей і знакамітая вытворца сыроў — пакідае свой дом у дзьве гадзіны ночы і зьнікае ўначы. Праўда, мужы Моталя зьнікаюць гадамі, але жонка і маці? Адна з самых вынаходлівых, складаных і вобразных гісторый, убачаных вачыма невялікага беларускага горада.[4]

Кніга цікавая яшчэ і тым, што, калі аўтар пісаў «Дачку мясьніка», ён не хацеў наведваць Беларусь. «Я хацеў намаляваць гэтыя страчаныя сусьветы са свайго ўяўленьня і падтрымаць гісторыю грунтоўнымі гістарычнымі дасьледаваньнямі. Я думаў, што, калі паеду туды, я знайду зусім іншы сьвет, у якім няма габрэяў і штэтлаў, проста звычайную ўсходнеэўрапейскую краіну з адным габрэйскім музэем і бязьлюднай сынагогай.»

Але за месяц да таго, як кніга павінна была быць надрукаваная ў Ізраілі, аўтар вырашыў, што яму «трэба спраўдзіць некалькі фактаў», і паехаў у Моталь.[5]

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads