Джалал Талабані
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джала́л Талабані́ (12 лістапада 1933 — 3 кастрычніка 2017) — Прэзыдэнт Іраку (2005—2014), курд, стваральнік і кіраўнік адной зь дзьвюх курдзкіх партыяў Іраку — Патрыятычнага зьвязу Курдыстану.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы каля Келькану, у паўднёвым ірацкім Курдыстане. У 14 гадоў стаў чальцом Дэмакратычнай партыі Курдыстану (ДПК). У 1953 годзе ўвайшоў у яе цэнтральны камітэт. У гэты ж самы час займаўся на юрыдычных курсах. Пасьля атрыманьня ў 1959 годзе адвакацкага дыплёма, быў прызваны ў войска.
На працягу 60-х гадоў кіраваў палітбюро ДПК, але выйшаў з партыі ў 1966 годзе, расчараваны кланавай будовай партыі. Адразу распачаў працу па стварэньні новай партыі, якая была заснавана ў 1975 годзе пад назвай Патрыятычны зьвяз Курдыстану. Яна хутка стала галоўным апанэнтам ДПК. Але пасьля сканчэньня першай вайны ў Затоцы ў 1991 годзе, лідэры абедзьвюх партыяў узначалілі курдзкае паўстаньне супраць Іраку. Паступова ДПК заняў праіранскі бок, а потым увогуле адмовілася ад ідэі незалежнасьці Курдыстану і пачала схіляцца да аўтаноміі ў межах Іраку.
Пагадненьне паміж курдзкімі партыямі дазволіла стварыць кааліцыю пад назвай Дэмакратычна-патрыятычны альянс Курдыстану, які атрымаў перамогу на мясцовых выбарах у Курдзкую грамаду (2005), і атрымаў 75 месцаў ў Ірацкім парлямэнце (2005).
7 красавіка 2005 году Талабані стаў Прэзыдэнтам Іраку. Кіраўнік ДПК Барзані стаў прэзыдэнтам Курдыстану.
Памёр 3 кастрычніка 2017 году[3].
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads