Джаніке
крымская прынцэса From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джаніке́ (па-крымскататарску: جانـيـكه; канец XIV стагодзьдзя — 1437) — крымская царэўна з роду чынгізідаў, дачка золатаардынскага цара Тахтамыша, жонка цемнік эміра Едыгея — заснавальніка Нагайскай Арды, кіраўніца Кырк-Ола.
Нарадзілася ў канцы XIV стагодзьдзя, як мяркуецца, у Крыму. У 1416 годзе са сваёй дворняй зьдзейсьніла паломніцтва ў Мэкку, што зрабіла вялікае ўражаньне на ўвесь мусульманскі сьвет, з прычыны чаго яна атрымала вядомасьць у ісламскіх краінах.
Джаніке-ханым адыграла важную ролю ў адасабленьні Крымскага царства ад Залатой Арды. Яна, будучы кіраўніцай Кыркорскага бэйліка, аказвала падтрымку будучаму першаму крымскаму цару Хаджы-Гірэю у барацьбе з нашчадкамі Тахтамыша Кічы-Мухамедам і Саід Ахмадам, якія прэтэндавалі на поўную ўладу ў Крыме.
Памерла на паўвостраве ў 1437 годзе, дзе і была пахавана ў пабудаваным маўзалеі (на крымскататарскай — «дзюрбэ») з тытулам «Вялікай гаспадарыні»[1]. З асобаю Джаніке звязана мноства розных паданьняў, дакладнасьць якіх не да канца ясная.
Remove ads
Жыцьцяпіс

Джаніке, хутчэй за ўсё, нарадзілася ў Крыме, у горадзе Кырк-Ор. Яе бацькам быў цар Залатой Арды Тахтамыш, маці царыца Тагайбэк (у расейскамоўных крыніцах Таўлін-бек),- дачка Кіркельскага цара[a] Хаджы-бэка, намесьніка золатаардынскага цара. Пра дзяцінства Джаніке практычна нічога невядома. Яна нарадзілася прыкладна за 14-15 гадоў да разрыву сяброўскіх адносін паміж Едыгеем і Тахтамышам у 1397 годзе.
Першым дакумэнтальным сьведчаньнем пра Джаніке-ханым зьяўляецца згадка пра яе шлюб з сынам цюрцкага эміра Балтычака Едыгеем, — эмірам Нагайскай арды, які быў тады ў блізкіх сяброўскіх адносінах з Тахтамышам. Пачынаючы з 1395 года, пасьля паражэньня Тахтамыша ад Тымура (Тамерлана), уплыў Едыгея, падмацаваны жаніцьбай з Джаніке, значна вырас. Шлюб з чынгізідкай, дачкой золатаардынскага цара, даваў магчымасьць нашчадкам Едыгея, які сам не зьяўляўся чынгізідам, прэтэндаваць на ардынскі прастол. Выгада Тахтамыша ад замужжа дачкі была ўзаемнай — праз роднасныя сувязі ён атрымліваў дадатковыя рычагі ўплыву на свайго эміра. Так, напрыклад, акрамя гэтага, Тахтамыш выдаў замуж сястру Джаніке, імя якой невядома, за іншага ардынскага эміра — Базана.
У 1397 годзе Едыгей, нечакана для Тахтамыша, перайшоў на бок самаркандзкага кіраўніка Тамерлана, які ў гэты час знаходзіўся ў стане вайны з золатаардынскім кіраўніком. У гневе з-за здрады Едыгея Тахтамыш забіў маці Джаніке Тагайбэк. Гэтая ж доля, магчыма, была б і зь яго дачкой, але тая знаходзілася па-за царскай стаўкі.
Да канца XIV стагодзьдзя Тахтамыш цалкам страціў свой палітычны ўплыў у Азіі, а ў пачатку наступнага стагодзьдзя памёр пры нявысьветленых абставінах пасьля чарговай сутычкі зь Едыгеем[2][b], які да гэтага ж часу стаў фактычна паўнаўладным кіраўніком Арды. У 1406 годзе Едыгей захапіў Харэзм, намесьнікам якога быў стаўленік Тамерлана (памерлага ў 1405-м годзе), а ў 1407 годзе Булгар, выгнаўшы адтуль Джэлал ад-Дзіна, брата Джаніке, які таксама прэтэндаваў на царскі тытул[3]. У 1411—1412 гадах Джэлал ад-Дзін аблажыў Харэзм, дзе знаходзіліся Едыгей і яго жонка, аднак аблога была няўдалаю.
Джаніке-ханым імкнулася атрымаць палітычны ўплыў у Залатой Ардзе, з гэтай мэтай у 1416 годзе яна зьдзейсьніла хадж у Мэкку. Пра гэтую падзею стала вядома ўсім мусульманскаму сьвету, што ўмацавала аўтарытэт і ўплыў Джаніке, павысіла яе вядомасьць. Аб прыбыцьці дачкі Тахтамыша ў Дамаск пісалі арабскія гісторыкі Ібн Хаджар аль-Аскаляні ў трактаце «Паведамленьне неразумных пра дзяцей стагодзьдзя» Такіюдзін аль-Макрызі: «У 819[c] годзе прыбыла ў Дамаск хатун жонка Ідзіку, уладальніка Дэшцкага[d], з просьбай зьдзейсьніць хадж. Разам зь ёй прыбыло 300 коньнікаў, і яны зьдзейсьнілі хадж у разам з сырыйскім караванам».
Адным са сьведчаньняў уплыву Джаніке на Едыгея зьяўляецца выпадак выратаваньня ёй свайго брата, трохгадовага царэвіча Кадыр-Берды, апошняга сына Тахтамыша, ад Едыгея, які імкнуўся зрабіць свайго сына ад Джаніке адзіным законным прэтэндэнтам на пасад Залатой Арды, фізычна забіўшы ўсіх спадчыньнікаў Тахтамыша, у тым ліку і саму Джаніке. Яна ў суправаджэньні некалькіх чалавек у таямніцы ад Едыгея адправіла брата ў Крым (верагодна, у Кырк-Ор), чым забясьпечыла яго бясьпеку. Праз адзінаццаць гадоў, у 1420 годзе, чатырнаццацігадовы Кадыр-Бэрды, які стаў царом Залатой Арды, сабраў войска ў Крыме і выступіў супраць Едыгея. У ходзе бітвы Едыгей загінуў, а праз некалькі дзён ад атрыманых раненьняў памёр і сам Кадыр-Бэрды, і Джаніке-ханым стала старэйшай з роду Тахтамыша і магла прэтэндаваць на прастол у Кырк-Оры, дзе яна кіравала, хутчэй за ўсё, на працягу семнаццаці гадоў, аж да сваёй сьмерці ў 1437 годзе.
Ва ўмовах міжусобіц ў Ардзе падчас праўленьня Джаніке ў Кырк-Оры зьявілася тэндэнцыя да адасабленьня Крыму ў сілу яго геаграфічнага становішча, развіцьця гандлёва-эканамічных адносін, набліжанасьці да Грэцыі і Заходняй Эўропе, пры гэтым міжусобныя сутыкненьні ў Залатой Ардзе часам даходзілі і да Крымскіх гор.
Джаніке падчас свайго кіраваньня ў Кырк-Оры аказвала падтрымку Хаджы-Гірэю ў барацьбе з нашчадкамі Тахтамыша Кічы-Мухамедам і Саід Ахмадам, якія гэтак жа, як і Хаджы-Гірэй прэтэндавалі на поўную ўладу ў Крыму, і, верагодна, бачыла ў ім свайго спадчыньніка на Крымскім троне. У крыніцах XVI—XVIII стагоддзяў пазіцыя, паводле якой адасабленьне крымскататарскай дзяржавы ўзводзілася да Тахтамыша, а Джаніке была самай важнай фігурай у гэтым працэсе, цалкам пераважала.
Сьмерць
У 1437 годзе Джаніке-ханым памерла, што моцна аслабіла становішча Хаджы-Гірэя ў Крыму, які пазбавіўся падтрымкі і вымушана эміграваў у Вялікае Княства Літоўскае.
Remove ads
Паданьні
З асобай Джаніке зьвязана нямала розных паданняў. Вядомая паданьне, згодна з якім яна, «юная і прыгожая дзяўчына», загінула, абараняючы крэпасць Кырк-Ор ад нападу ворагаў, і бацька Джаніке Тахтамыш загадаў на месцы яе гібелі узвесьці маўзалей, што малаверагодна, паколькі Тахтамыш сам загінуў задоўга да сьмерці яго дачкі — у 1406 годзе. Паводле іншага паданьня, Джаніке загінула разам са сваім каханым, не прыняўшы волю бацькоў. У 1967 годзе М. Куставай было запісана народнае паданьне, згодна зь якім у двор Тахтамыша, дзе жыла Джаніке, пракраўся пастух Алі, які распавёў ёй, што Кырк-Ор абложаны, а людзі гінуць ад смагі, і што яна на самай справе родам з Эскі-Юрт, і толькі яна, «тонкая, як галінка» дзяўчына, можа прабрацца да вады; усю ноч яны насілі ваду, запаўняючы басэйн. Раніцай, паводле паданьня, Джаніке, не вытрымаўшы напружаньня, загінула, стаўшы шанаванай у народзе. Двор Тахтамыша сапраўды знаходзіўся ў Кырк-Оры: у раёне Бурунчацкай сьцяны захаваліся руіны, а раскопкі паблізу выявілі вялікую колькасьць аскепкаў кафлі, якімі ўпрыгожваліся багатыя дамы.
Remove ads
Дзюрбэ

Пасьля сьмерці Джаніке быў узьведзены маўзалей (па-крымскататарску — «дзюрбэ»). Мармуровае надмагільле ў дзюрбэ ўпрыгожана арабскім надпісам: «Гэта — грабніца вялікай гаспадарыні Джаніке-ханым, дачкі Тахтамыш-цара, якая памерла месяца рамазана 841[e] года». Дакладны час збудаваньня маўзалея невядомы. Па адной вэрсіі, дзюрбе збудавана адразу пасьля сьмерці кіраўніцы Кырк-Ора, па іншай — у пачатку XVI стагоддзя ў праўленьне Менглі-Гірэя. Падабенства архітэктурнага стылю з Дзюрбэ Хаджы Герая ў Старасельле і Эскі-Дзюрбэ ў Бахчысарай дазваляюць зрабіць здагадку, што, хутчэй за ўсё, маўзалей Джаніке-ханым быў узведзены падчас праўленьня Менглі Гірэя.
Заўвагі
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads