Джон Нэвіл Кейнз
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джон Нэвіл Кейнз (па-ангельску: John Neville Keynes; 31 жніўня 1852 — 15 лістапада 1949) — ангельскі эканаміст, бацька Джона Мэйнарда Кейнза.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Солзбэры ў сям’і лекара Джона Кейнза (па-ангельску: Dr. John Keynes) і яго жонкі Анны Мэйнард Нэвіл (анг. Anna Maynard Neville). Навучаўся ў школе Амэрзгэм Гол (па-ангельску: Аmersham Hall School), затым ва Ўнівэрсытэцкім каледжы ў Лёндане (па-ангельску: University College London) і каледжы Пэмбрак у Кембрыджы (па-ангельску: Pembroke College). З 1876 году Кейнз распачаў настаўніцкую дзейнасьць у Кембрыджы. З 1910 па 1925 гады ён узначальваў галоўную адміністрацыю Кембрыджу (па-ангельску: Registrary).
Джон Нэвіл Кейнз падзяляў прадмет «Эканоміка» на тры часткі: «Сучасная эканоміка», «Нарматыўная эканоміка», «Майстэрства эканомікі».
У сваёй працы «Сучаснай эканомікі» Кэйнз выкладаў эканамічныя азначэньні і прынцыпы функцыянаваньня сучаснай эканомікі. «Нарматыўная эканоміка» ўключала веды аб тым, якая эканоміка павінна быць. А «Майстэртсва эканомікі» навучала як з сучаснага становішча эканомікі перайсьці ў нарматыўнае становішча. У сваіх лекцыях Джон Кэйнз імкнуўся выкарыстоўваць мэтады дэдукцыі і індукцыі.
Джон Нэвіл Кейнз памёр ва ўзросьце 97 гадоў перажыўшы на 3 гады свайго старэйшага сына.
Remove ads
Сям’я
Ажаніўся на Флоранс Адзе Браўн і меў ад яе трох дзяцей:
- Джон Мэйнард (1883—1946) — эканаміст
- Джэфры (1887—1982) — хірург
- Маргарэт Нэвіл (1890—1974). Яна была ў шлюбе з Арчыбальдам Гілам, псыхолягам, ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі ў 1913 годзе.
Асноўныя працы
- Дасьледаванні і практыкаваньні ў фармальнай лёгіцы (па-ангельску: Studies and Exercises in Formal Logic) (1884)
- Магчымасьці і мэтады палітычнай эканомікі (па-ангельску: The Scope and Method of Political Economy) (1891)
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads