Джордж Альбэрт Крол
дыплямат ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джордж Альбэрт Крол (па-ангельску: George Albert Krol; нар. 1956, Пітсбург, Пэнсыльванія) — дыплямат, пасланьнік-дарадца зьнешнепалітычнай службы(d) ЗША.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Наймалодшы з трох сыноў у сям’і Энтані Дж. Крола[1]. Навучаўся ў прыватнай школе Сьвятога Пятра ў Джэрзі-Сіці (Нью-Джэрзі), атрымаў ступень бакаляўра гісторыі з адзнакай Гарвардзкага ўнівэрсытэту, магістарскія званьні ў філязофіі, палітыцы й эканоміцы Оксфардзкага ўнівэрсытэту (Вялікабрытанія).
З 1982 року ў Зьнешнепалітычнай службе ЗША, атрымаў ранг пасланьніка-дарадцы. Працаваў у Польшчы, Індыі, СССР, Расеі, Украіне і Беларусі.
У 1993—1995 — намесьнік амбасадара, часовы давераны(d) у Менску (Беларусь). У 1995—1999 — у Вашынгтоне, супрацоўнік аддзелаў у справах СНД, пасьля Паўднёвай і Цэнтральнай Азіі. У 1999—2002 — пасланьнік-дарадца ў палітычных пытаньнях Амбасады ЗША ў Маскве (Расея). У 2003—2006 — амбасадар ЗША ў Беларусі. У 2011—2014 — амбасадар ЗША ва Ўзбэкістане. У 2015—2018 — амбасадар ЗША ў Казахстане[2][3].
З 2018 — у адстаўцы, жыве ў Мідлтаўне (Род-Айлэнд)[4].
Валодае беларускай[5], маскальскай, польскай мовамі.
Remove ads
Прэміі і ўзнагароды
- Ордэн Сяброўства (Казахстан, 2018[2])
- Мэдаль да стагодзьдзя БНР (2019[6])
Сям’я
Мае двух старэйшых братоў.
Жонка — Мэліса Ўэлч[7].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads