Джэйк Сандэрсан

амэрыканскі хакеіст From Wikipedia, the free encyclopedia

Джэйк Сандэрсан
Remove ads

Джэйк Сандэрсан (па-ангельску: Jake Sanderson; нар. 8 ліпеня 2002 году) — амэрыканскі хакеіст, абаронца клюбу «Атава Сэнатарз» з Нацыянальнай хакейнай лігі. У 2020 годзе быў абраны на драфце НХЛ клюбам «Атава Сэнатарз» у першым раўндзе пад агульным пятым нумарам. Сын былога гульца НХЛ Джэфа Сандэрсана.

Хуткія факты Джэйк Сандэрсан ...
Remove ads

Кар’ера

Улічваючы хакейную кар’еру бацькі, Сандэрсан пачаў займацца хакеем зь дзяцінства, пры гэтым пераяджаючы па розных гарадах ЗША і Канады. У студэнцтве абараняў колеры Ўнівэрсытэту Паўночнай Дакоты. На драфце НХЛ 2020 году быў абраны клюбам «Атава Сэнатарз» пад пятым нумарам, але працягнуў выступаць на студэнцкім узроўні. Скончыўшы другі сэзон па драфце, Сэндэрсан, акрыяўшы пасьля траўмы рукі, пастанавіў завяршыць студэнцкую кар’еру і склаў 27 сакавіка 2022 году трохгадовы кантракт пачаткоўца з «Атавай Сэнатарз»[2]. Дэбютаваў у НХЛ у кастрычніку ў матчы супраць «Бафала Сэйбрз». Сваю першую шайбу ў лізе закінуў 23 лістапада 2022 году ў матчы супраць «Вэгас Голдэн Найтс»[3]. Хутка замацаваўся ў асноўным складзе каманды.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads