Джэксан Мартынэс
калюмбійскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джэ́ксан Марты́нэс (па-гішпанску: Jackson Martínez; нар. 3 кастрычніка 1986 году, Кібда, Калюмбія) — былы калюмбійскі футбаліст, нападнік. Цяпер выканаўца рэпу хрысьціянскага напрамку.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
У дарослым футболе дэбютаваў у 2004 годзе выступамі за «Індэпэнд’ентэ». Сваёй гульнёй за гэтую каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штабу мэксыканскага клюбу «Ч’япас», да складу якога далучыўся ў 2009 годзе. Згуляў за каманду з гораду Тустля-Гут’ерэс наступныя тры сэзоны сваёй гульнявой кар’еры. У новым клюбе таксама быў сярод лепшых галеадораў, адзначаючыся забітым голам у сярэднім ня менш за кожную трэцюю гульні чэмпіянату. Да складу клюбу «Порту» далучыўся 7 ліпеня 2012 году за 11 млн даляраў ЗША.
Міжнародная
У 2009 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Калюмбіі.
Remove ads
Дасягненьні
«Індэпэнд’ентэ»:
- Чэмпіён Калюмбіі: 2009(к)
«Ч’япас»:
- Уладальнік Кубка Мэзаамэрыкі: 2011
«Порту»:
- Чэмпіён Партугаліі: 2013
- Уладальнік Супэркубка Партугаліі: 2012, 2013
«Гуанчжоў Эвэргранд»:
- Чэмпіён Кітаю: 2016
- Уладальнік Супэркубка Кітаю: 2016
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads