Джэк Ўілшэр

ангельскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Джэк Ўілшэр
Remove ads

Джэк Ўілшэр (па-ангельску: Jack Wilshere; нар. 1 студзеня 1992 году) — былы ангельскі футбаліст, атакуючы паўабаронца. На сёньня галоўны трэнэр клюбу «Норыдж Сіці»[3].

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Пачатак

Джэк Эндру Ўілшэр пачынаў свой шлях у акадэміі «Арсэналу». Ён вылучаўся сярод аднагодкаў вялікай хуткасьцю, філіграннай тэхнікай, пастаўленым ударам. Магчыма Ўілшэр не зайграў бы на такім узроўні, калі б яго трэнэрам ня быў Арсэн Вэнгер. Францускі трэнэр умее шукаць таленты ў самым раньнім узросьце. У адзін з прыездаў на гульню моладзёвай каманды Вэнгер убачыў выдатную гульню левага вінгэра, і прымеціў яго. Па хуткім часе галоўны трэнэр «Арсэналу» зразумеў, што хлопца трэба перакладаць у аснову, і Джэк быў да гэтага гатоў.

Remove ads

Дэбют

Перад сэзонам 2008/2009 у заяўцы «Арсэналу» зьявіўся 16-гадовы паўабаронца. Яго дэбют адбыўся 13 верасьня ў матчы супраць «Блэкбэрну», Ўілшэр выйшаў на замену на 84 хвіліне. На той момант футбалісту было ўсяго толькі 16 гадоў 256 дзён. Джэк стаў самым маладым дэбютантам «Арсэналу» ў АПЛ, пабіўшы рэкорд Фабрэгаса. 23 верасьня Ўілшэр забіў свой першы гол за «Арсэнал» у браму «Шэфілд Юнайтэд» (6:0) у Кубку Лігі. Але гэта зьяўленьне стала адзіным для Джэка ў Прэм’ер-лізе ў гэтым сэзоне. У той жа час Ўілшэр добра выявіў сябе ў Кубку Лігі, дзе «Арсэнал» атрымаў пераканаўчыя перамогі над «Шэфілд Юнайтэд» (6:0) і «Ўіганам» (3:0).

Пазьней Ўілшэру атрымалася трохі пагуляць у Лізе чэмпіёнаў, выходзячы на замену ў матчах з «Дынама Кіеў» і «Порту».

5 студзеня 2009 году Ўілшэр падпісаў свой першы прафэсійны кантракт з «Арсэналам». У гэты час ён перастаў зьяўляцца ў складзе першай каманды, выступаючы галоўным чынам за рэзэрв і моладзевую каманду. З апошнімі Ўілшэр дамогся перамогі ў моладзевым Кубку Ангельшчыны, паказаўшы цудоўную гульню ў двух фіналах супраць «Лівэрпулю». Легендарны гулец «Арсэналу» Лаям Брэйдзі ахарактарызаваў Джэка, як гульцы валодаючага «адмысловым талентам», і выказаў меркаваньне, што пройдзе трохі часу, перш чым юны гулец стане гульцом асновы.

2 ліпеня 2009 году Ўілшэр падпісаў новы доўгатэрміновы кантракт. Падчас перадсэзоннай падрыхтоўкі 2009 году Ўілшэр ізноў прымусіў казаць пра сябе. У абодвух матчах «Кубка Эміратаў», перамогу ў якім атрымаў «Арсэнал», Джэк быў прызнаны «гульцом матчу».

Remove ads

Дасягненьні

«Арсэнал»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads