Дземяхоўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дземяхоўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёну Гомельскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Дземяхі (з 8 сьнежня 1926 году да 22 студзеня 2008 году).
Гісторыя
У 1919 годзе створаны ў складзе Ровенскаслабадзкой (з 9 траўня 1923 году — Рэчыцкай воласьці) Рэчыцкага павету Гомельскай губэрні РСФСР (з 3 сакавіка 1924 — Беларускай ССР); з 8 сьнежня 1926 году — Рэчыцкага раёну Рэчыцкай акругі (з 9 чэрвеня 1927 году — Гомельскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году), з 20 лютага 1938 году — Гомельскай вобласьці)[1].
30 сьнежня 1927 году ў выніку рэарганізацыі і ўзбуйненьня сельсаветаў Гомельскай акругі сельсавету перададзены населеныя пункты скасаванага Салтаноўскага сельсавету.
22 студзеня 2008 году цэнтар сельсавету перанесены зь вёскі Дземяхі ў вёску Салтаноў[2].
Рашэньнем Гомельскай абласной рады дэпутатаў ад 19 чэрвеня 2008 году перайменаваны ў Салтаноўскі сельсавет[3].
Remove ads
Населеныя пункты
- 1 студзеня 1947 году — 12[4]
У склад Дземяхоўскага сельсавету ўваходзілі пасёлкі: да 1962 году — Рымшаўка, да 1987 году — Новы Сьвет (зараз не існуюць).
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads