Дзень Лачплэсіса
латыскае сьвята From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзень Лачпле́сіса (па-латыску: Lāčplēša diena) — дзень памяці герояў, якія загінулі за вызваленьне Латвіі, адзначаецца 11 лістапада. Сьвята названа ў гонар героя латыскага нацыянальнага эпасу Лачплесіса, які зьяўляецца ўвасабленьнем барацьбы латыскага народа за свабоду роднай зямлі ад іншаземных захопнікаў[1][2][3][4]..


Падчас так званай Бермантыяды ў 1919 годзе Ўзброеныя сілы Латвіі разграмілі заходнерасейскую добраахвотніцкую армію ў Пардаўгаве (левабярэжжа Заходняй Дзьвіны). У гэты дзень быў заснаваны Вайсковы ордэн Лачплесіса.
У часы Латвійскай ССР гэтае сьвята было пад забаронай, але з 1988 году яго зноў пачалі адзначаць. У 1989 годзе было ўстаноўлена, што гэты дзень будзе гістарычнай памятнай датай, а з 1990 году ён стаў Днём памяці загінулых герояў[5][6].
Адной з самых вядомых традыцый у Дзень Лачплесіса зьяўляецца запальваньне сьвечак у Рыскім замку[7][8].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads