Dzieciuki
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Dzieciuki (Дзецюкі́) — беларускі фольк-панкавы гурт з Горадні. Заснаваны 10 красавіка 2012 году. Гурт мае два студыйныя альбомы: «Гарадзенскі гармідар» і «Рэха». Гурт пазіцыянуе сябе як асьветніцкая фольк-панкавая брыґада, якая распавядае пра невядомыя старонкі беларускае гісторыі. Частка складу «Дзецюкоў» адначасова зьяўляецца ўдзельнікамі гурта «Людзі на балоце». У 2014 годзе музыкі сталіся пераможцамі музычнае прэміі ад парталу Тузін Гітоў у намінацыі «Героі году».
Ад пачатку актыўнае канцэртнае дзейнасьці гурт сутыкнуўся са шматлікімі забаронамі выступаў[1]. Так, былі забароненыя канцэрты ў Берасьці[2] ды ў Менску[3].
28 красавіка 2019 году «Дзецюкі» далі першы за тры гады сольны канцэрт, дазволены ў Менску[4].
10 ліпеня 2025 году Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь абвясціла групу Dzieciuki экстрэмісцкім фармаваньнем. Раней у красавіку таго ж года інтэрнэт-старонкі гурта і яго лідэра Алеся Дзянісава ўключылі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў[5].
Remove ads
Дыскаграфія
- Гарадзенскі гармідар (EP, 2012)
- Гарадзенскі гармідар (2014)
- Рэха (2016)
- Радыё «Гародня» (2019)
Удзел у зборніках
- Re:Песняры (2014), твор «А хто там ідзе»
- Tribute To The Pogues (2016), твор «Не саскочу!»
Удзельнікі
- Дзяніс Жыгавец: вершы
- Улад «Дзядзенька» Бернат: сьпеў, беларуская дуда
- Алесь Дзянісаў: акустычная гітара, банджа, сьпеў, губны гармонік, тэксты
- Андрэй «Пітон»: бас-гітара, сьпеў
- Мікола «Калямба» Палякоў: акардэон, тамбурын, сьпеў
- Лёха Пудзін: гітара
- Андрэй Пудзін: гітара
- Мікола Халадзінскі: бубны
Былыя ўдзельнікі
- Паша «Трабл»: сьпеў, беларуская дуда (10.04.2012 — 30.06.2018)
- Саня «Сыр» Сыраежка — бубны (10.04.2012 — чэрвень 2019)
- Саня «Барабан» Рацько — бубны (чэрвень 2019 — студзень 2020)
Remove ads
Відэаграфія
- Лясныя браты (2014)
- Хлопцы-балахоўцы (2014)
- Сумнае рэгі (2014—2015)
- Ладзьдзя роспачы (2015—2016)
Вонкавыя спасылкі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads