Дзьмітры Жук
беларускі дзяржаўны дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзьмітры Жук (нарадзіўся 7 ліпеня 1970 году) — прапагандыст рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, мэдыя-мэнэджар і галоўны рэдактар газэты «Советская Белоруссия», фігурант Чорнага сьпісу ЭЗ.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1970 годзе ў вёсцы Леткаўшчына Менскай вобласьці.[1]
У 1992 г. скончыў філялягічны факультэт БДУ, паводле спэцыяльнасьці — выкладчык беларускай і расейскай моваў і літаратуры. У 1992—1993 гг. працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў школе-гімназіі ў Менску. З 1993 па 1997 гг. працаваў у выдавецка-інфармацыйным цэнтры Нацыянальнага банку Беларусі. У 1997—1999 гг. працаваў у прадстаўніцтве расейскага інфармацыйнага агенцтва «Интерфакс» у Беларусі. У лістападзе 1999 г. прызначаны кіраўніком прэс-службы прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. З 2003 па 2018 год займаў пасаду дырэктара РУП «Беларускае тэлеграфнае агенцтва». 6 лютага 2018 прызначаны галоўным рэдактарам газэты «Советская Белоруссия»[2].
З 2024 году — сябар Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га скліканьня.
Remove ads
Узнагароды
Ляўрэат спэцыяльнае прэміі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны мэдалём «За працоўныя заслугі», ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам «Выдатнік друку Беларусі».
Чорны сьпіс ЭЗ
У 2011 годзе ў сувязі з хваляй рэпрэсіяў супраць актывістаў апазыцыі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2010 годзе Дзьмітры Жук і некалькі іншых уплывовых супрацоўнікаў і кіраўнікоў дзяржаўных СМІ Беларусі былі ўключаныя ў Чорны сьпіс Эўразьвязу. Ім быў забаронены ўезд на тэрыторыю краінаў Эўрапейскага Зьвязу, а іхныя актывы на тэрыторыі ЭЗ падлягалі замарожваньню[3]. Забарона была зьнятая ў 2016 годзе[4].
Паводле Рады Эўрапейскага Зьвязу[5], Дзьмітры Жук
![]() |
нясе адказнасьць за перадачу мэдыямі дзяржаўнае прапаганды, якая падтрымлівала й апраўдвала рэпрэсіі супраць дэмакратычнае апазыцыі й грамадзянскае супольнасьці 19 сьнежня 2010 году, выкарыстоўваючы сфальсыфікаваную інфармацыю. | ![]() |
20 лістапада 2020 году ўнесены ў санкцыйныя сьпісы Летувы, Латвіі ды Эстоніі[6]. Улетку 2024 году зноў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[7] ды Швайцарыі[8].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads