Дзяніс Гружэўскі

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дзяні́с Ві́ктаравіч Гружэ́ўскі (нар. 10 сакавіка 2000 году) — беларускі футбаліст, абаронца берасьцейскага «Дынама».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец смаргонскай ДЮСШ, на юнацкім узроўні гуляў за гарадзенскі «Нёман» і акадэмію АБФФ, у 2017 годзе далучыўся да «Менску», дзе на наступны год стаў выступаць за дубль, гуляў таксама ў Юнацкай лізе УЭФА. У лютым 2019 году перайшоў у «Смаргонь»[3], дзе стаў гульцом пачатковага складу дружыны.

У лютым 2020 году стаў гульцом рэчыцкага «Спадарожніка»[4], дзе таксама замацаваўся ў асноўным складзе і дапамог камандзе ўзьняцца да найвышэйшай лігі. Сышоў з каманды ў сьнежні 2020 году[5]. У студзені 2021 году пасьля прагляду падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ»[6]. Дэбютаваў у найвышэйшай лізе 25 красавіка 2021 году, зьявіўшыся на замену напрыканцы сустрэчы супраць «Гомлем» (1:1). У далейшым часам зьяляўся ў стартавым складзе жодзінцаў, але часьцей заставаўся на лаўцы запасных.

У студзені 2022 году перайшоў у салігорскі «Шахцёр», падпісаўшы трохгадовы кантракт[7]. У канцы 2024 году былі чуткі аб мажлівым вяртаньні абаронцы ў «Тарпэда-БелАЗ»[8], але ў сярэдзіне студзеня 2025 году спартовец склаў працоўнае пагадненьне зь берасьцейскім «Дынама»[9].

Міжнародная

У кастрычніку 2016 году гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным турніры, а ў сакавіку 2017 году ў элітных раўндах чэмпіянату Эўропы. У кастрычніку 2018 году быў у складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы, аднак на поле не выходзіў.

Remove ads

Дасягненьні

«Шахцёр»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads