Беларусь (выдавецтва)

беларускае кніжнае выдавецтва From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Белару́сь» — беларускае кніжнае выдавецтва, заснаванае ў сьнежні 1920 году як «Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі» пры Наркамасьветы БССР. Зь сьнежня 1922 году як «Дзяржаўны трэст выдавецкіх спраў і паліграфічнай прамысловасьці Беларусі» («Белтрэстдрук»). 3 ліпеня 1924 году «Белтрэстдрук» злучылі з выдавецтвам «Савецкая Беларусь» і вярнулі назву «Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі». З 22 лістапада 1938 — пры Савеце Народных Камісараў (СНК) БССР.[1]

Хуткія факты Тып, Заснаваная ...

З 21 верасьня 1963 году мае сучасны назоў. У 2002 годзе ў яго склад увайшлі выдавецтвы «Полымя» і «Ўраджай». Штогод выдае звыш 50 найменьняў кніг і 5 фотаальбомаў[2].

З падразьдзяленьняў выдавецтва ўтварыліся выдавецтвы «Народная асьвета» (1 красавіка 1951) і «Мастацкая літаратура» (6 сакавіка 1972).

Remove ads

Кіраўнікі

  • Зьміцер Жылуновіч (3 ліпеня 1924 —)
  • Захар Матузаў (люты 1948 — сакавіка 1973)
  • Міхаіл Антоненка (9 сакавіка 1973 — 1 верасьня 1980)
  • Аляксандар Самаль (1 верасьня 1980 — 10 лютага 1989)
  • Валер Дубоўскі (27 студзеня 1989 — 31 траўня 1993)
  • Мікола Кавалеўскі (31 траўня 1993 — 13 жніўня 1999)
  • Алена Законьнікава (13 жніўня 1999 — 15 ліпеня 2002; да 9 сакавіка 2000, в.а.)
  • Яўген Малашэвіч (2 ліпеня 2002 — 12 студзеня 2004)
  • Георгі Кісялёў (4 лютага 2004 — 5 чэрвеня 2005)
  • Аляксандар Сталяроў (1 ліпеня 2005 — 1 студзеня 2010)
  • Валянціна Пінчук (1 студзеня 2010 — 31 жніўня 2011; в.а.)
  • Ганна Трусевіч (з 1 верасьня 2011)
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads