Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША (анг. The United States Department of State) — міністэрства замежных справаў Злучаных Штатаў Амэрыкі, якое ўзначальвае Дзяржаўны сакратар. Утварылася ў 1789 годзе, першым Дзяржаўным сакратаром быў Томас Джэфэрсан.
Remove ads
Юрыдычна гэта дарадчы орган (Канстытуцыя ЗША ускладвае ажыцьцяўленьне замежнай палітыкі на прэзыдэнта). Фактычна плянуе і, па ўхваленьні прэзыдэнтам і кангрэсам, ажыцьцяўляе замежнапалітычны курс, нясе адказнасьць за яго выкананьне. Каардынуе таксама дзеяньні іншых выканаўчых дэпартамэнтаў, які датычаць замежнай палітыкі, спрыяе грамадзкаму яе разуменьню шляхам інфармацыйных паслугаў і публікацыяў[1].
Улучае падразьдзелы Бюро з дэмакратыі, правоў чалавека і працы, які публікуе штогадовы даклад пра падтрымку Злучанымі Штатамі правоў чалавека і дэмакратыі ў сьвеце, і Інстытут замежнай службы, які займаецца падрыхтоўкай дыпляматычных работнікаў.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads