Дзясятаглаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзясятагла́ў, Бі́блія Мацьве́я Дзяся́тага[1], Су́прасьлеўскі збо́рнік[2] — біблійны рукапіс, напісаны кнігапісцам з Таропца Мацьвеем Дзясятым (Мацьвеем Іванавічам) у 1507 року ў Супрасьлеўскім манастыры.
Зьмест

Рукапіс уяўляе сабой звод кніг Бібліі. Зьяўляецца другім усходнеславянскім (пасьля Генадзеўскай Бібліі 1499) поўным зводам біблійных кніг[3].
Складаецца з 545 аркушаў вялікага фармату (30,7×19,5 см), якія зьмяшчаюць большасьць кніг Старога і ўвесь Новы Запавет. Акрамя Бібліі, у Дзясятаглаве ёсьць Месяцаслоў.
На кожнай старонцы па 35 радкоў тэксту. На палёх шматлікія пазнакі перапісчыка і пазьнейшых уладальнікаў. Рукапіс сьпісаны цудоўным каліграфічным почыркам перапісчыка карычневым і чырвоным атрамантам, а ў Новым Запавеце яшчэ й золатам і сіняй фарбай. Пры гэтым золата выкарыстоўваецца для цытатаў са Старога Запавету і вылучэньня словаў і вучэньняў Ісуса Хрыста, а сіняй фарбай напісаныя рэмаркі, што ўводзяць простую мову.
На апошнім аркушы зьмешчаная прыпіска перапісчыка з падрабязнай аўтабіяграфіяй пад назваю «О напісавшем кнігі сія». Адтуль становіцца вядома, што Мацьвей быў дзясятым дзіцем у сям’і (адсюль ягоная мянушка Дзясяты)[2].
У кнізе прысутнічае мініятура рэдкага сюжэту з пэрсаніфікацыяй Сафіі — мудрасьці Божай.
Remove ads
Мінуўшчына
Ідэя скласьці поўны збор кніг Бібліі на славянскай мове паходзіла зь вялікакняскага двара. Дзеля гэтага ў Вільню для працы над рукапісам быў прыцягнуты выхадзец з Маскоўскай Русі, спрактыкаваны кнігапісец Мацьвей Дзясяты. Праца цягнулася шэсьць гадоў (1502—1507), пад час якіх памёр замоўца — вялікі літоўскі князь Аляксандар, і Мацьвей сканчаў працу ўжо ў Супрасьлі.
Захоўваўся ў Супрасьлеўскім манастыры. У сярэдзіне XIX стагодзьдзя трапіў у асабістую бібліятэку япіскапа Паўла Дабрахотава, пасьля якога перайшоў у валоданьне акадэміка Сразьнеўскага. У 1910 року разам са зборамі Сразьнеўскага рукапіс трапіў у бібліятэку пецярбурскай Акадэміі навук.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads