Дзір (кіеўскі князь)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзір (? — 882) — вараг з дружыны Рурыка, кіеўскі князь у 864—882 гадох (кіраваў разам з Аскольдам).
Біяграфія
Паводле Аповесьці мінулых часоў, Дзір з Аскольдам былі дружыньнікамі (баярамі) наўгародзкага князя Рурыка. Яны захапілі ўладу над палянамі, якія ў гэты час ня мелі свайго князя і плацілі даніну хазарам. У 866 годзе з дазволу Рурыка выправіліся на Царград, але пацярпелі паразу, па якой вярнуліся ў Кіеў.
У 882 годзе ў Кіеў прыбылі нашчадкі Рурыка Алег і Ігар, якія абясьцілі Аскольда і Дзіра ўзурпатарамі і забілі іх.
Курган Дзірава магіла месьціцца ў кіеўскім «горадзе Яраслава» пры саборы Сьвятой Ірыны[1].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads