Дніпро-1 (футбольны клюб)

украінскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Дніпро-1 (футбольны клюб)
Remove ads

«Дніпро-1» (па-ўкраінску: Дніпро-1) — колішні ўкраінскі футбольны клюб зь места Дніпро. Не зважаючы на тое, што клюб ня ёсьць спадкаемцам клюбу «Дніпро», ён набыў усю існую інфраструктуру колішняга клюбу ўлучна з акадэміяй. Пасьля некалькіх гадоў па сваім стварэньні «Дніпро-1» прасунуўся ў Прэм’ер-лігу[2]. Фундатары клюбу — Максім Бераза і Генадзь Палонскі. Эмблема клюбу была перайнята ад адмысловага атраду паліцыі Дніпро-1, якім раней кіраваў Юры Бераза.

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...
Remove ads

Гісторыя

21 чэрвеня 2017 году Прафэсійная футбольная ліга Ўкраіны (ПФЛУ) разгледзела пытаньне аб улучэньні да сваіх шэрагаў «Дніпро-1»[3]. Клюб ня браў удзелу ў чэмпіянаце сярод аматараў, які патрабуецца, каб атрымаць адпаведны статус дзеля ўхваленьня з бокі асацыяцыі[3]. Тым ня менш, дэлегаты на канфэрэнцыі ПФЛУ з 25 галасамі ўхвалілі заяўку дніпроўскага клюбу[3]. Дэлегаты кіраваліся прэцэдэнтам, калі адроджаны клюб «Вэрэс», які ўдзельнічаў у розыгрышу Прэм’ер-лігі 2017—2018 гадоў, таксама ня браў быў удзелу ў спаборніцтвах аматараў, перш чым ён набыў статус прафэсійнага клюбу[3]. Адным з ключовых аргумэнтаў была таксама прамова ганаровага прэзыдэнту клюбу Юрыя Беразы, які распавёў, што клюб валодае спартовай школай з 300 маладымі спартоўцамі, а таксама мае пагадненьні з стадыёнамі Мэтэор і Дніпро-Арэнай[3]. Бераза таксама сказаў, што клюб мае падтрымку палку Дніпро-1, мясцовых ультрас і супольнасьці гораду ў цэлым[3]. Некаторыя ўкраінскія СМІ абвесьцілі, што клюб паўстаў як пераемнік клюбу «Дніпро»[4].

6 ліпеня 2017 году клюб афіцыйна стаў спадкаемцам футбольнай школы «Дніпро». У той жа дзень быў абвешчаны заявачны склад на сэзон 2017—2018 гадоў розыгрышу Другой лігі. Сярод футбалістаў новай каманды быў шэраг вядомых футбалістаў, як то Яўген Чабярачка і Сяргей Краўчанка[5]. Першым афіцыйным матчам паўсталага клюбу была гульня супраць чарнавіцкай «Букавіны» 9 ліпеня 2017 году розыгрышу Кубка Ўкраіны. У лізе клюб дэбютаваў праз тыдзень 15 ліпеня ў матчы супраць харкаўскага «Мэталісту-1925». У першы ж сэзон дружына здолела прасунуцца ажно да паўфіналу айчыннага кубка і здабыць падвышэньне паводле вынікаў сэзону лігі. Як чэмпіён Першай лігі ў наступным сэзоне «Дніпро-1» прасунулася ў элітны дывізіён[2].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads