Добрапіс
моўны сэрвіс з праверкай беларускага клясычнага правапісу From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«До́брапіс» — шматфункцыйны моўны сэрвіс зь інтэрфэйсам на беларускай мове клясычным правапісам ад тэлеканалу Белсату, які ўлучае ў сабе праверку артаграфіі беларускае мовы, канвэртар лацінкі й базу іншамоўных найменьняў. Правярае артаграфію ў афіцыйным і клясычным правапісах.
Remove ads
Гісторыя
Праект стварыў у 2015 годзе беларускі мовазнаўца Зьміцер Саўка разам з моўнай службай тэлеканалу Белсату й з чыннай дапамогай валянтэраў[1], у тым ліку праграміста Алеся Булойчыка. Пачатковая мэта — аўтаматычнае выпраўленьне памылак у журналісцкіх тэкстах супрацоўнікаў тэлеканалу[2]. Першапачаткова моўны сэрвіс «Добрапіс» месьціўся ў дамэне dobrapis.info[3].
На 2018 год слоўнікавая база складалася з больш за 1,5 мільёна словаў і славаформаў афіцыйным правапісам і 1,2 мільёны клясычным. Апроч таго, сэрвіс утрымліваў базу з 38 тысячаў іншамоўных уласных імёнаў, адаптаваных на беларускую мову зь дзясяткаў іншых моваў[4]. База папаўняецца натуральным чынам — тымі пазыцыямі, якіх патрабуе час[2]. 2 жніўня 2018 году «Добрапіс» перамясьцілі на паддамэн тэлеканалу «Белсат» dobrapis.belsat.eu[5]. Разам зь блякіроўкаю сайту «Белсату» ў Беларусі са жніўня 2020 году сайт «Добрапісу» таксама застаўся заблякаваны[6][7].
Remove ads
Апісаньне
Дапамагае пазбавіцца памылак у тэксьце, напісаным па-беларуску ці афіцыйным, ці клясычным правапісам (як стандартавы заладоўваецца разьдзел «Афіцыйны правапіс»). Правярае правапіс толькі ў межах аднога слова[8].
Дазваляе пошук беларускага асваеньня іншамоўных найменьняў (імёны, прозьвішчы, тапонімы, назвы краінаў, арганізацыяў, фірмаў, спартовых камандаў і пад.).
Канвэртар лацінкі дапамагае карыстальнікам у правільным зваротным пераводзе кірылічных тэкстаў (у тым ліку беларускіх уласных імёнаў) у лацінкавыя.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads