Дом-музэй Максіма Багдановіча (Горадня)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дом-музэй Максіма Багдановіча — музэй у Горадні, адчынены ў 1986 годзе. З 1 студзеня 1995 году музэй працуе як самастойная ўстанова культуры[1]. Літаратурны аддзел быў разьмешчаны ў 4-х пакоях дома (плошча экспазыцыі 56 м²). Паводле іншых зьвестак сям’я Максіма Багдановіча жыла з 1892 па 1896 гг. у адным з суседніх дамоў[1] (у 1965 годзе на доме была ўсталявана мэмарыяльная шыльда).
Да стварэньня музэйнае калекцыі ў Горадні прыклала руку й беларуская паэтка Ларыса Геніюш. Былі перададзеныя яе вышыванкі, на якіх валошкі — кветкі, што так падабаліся Максіму. Але рарытэтны зборнік вершаў Багдановіча «Вянок» 1913 году выданьня Ларыса вырашыла пакінуць у спадчыну свайму сыну Юрку, што жыў за мяжой. Пасьля сьмерці паэткі яе сын зьбіраўся перавезьці «Вянок» у Польшчу, але пад пагрозай канфіскацыі зборніка на польскае мяжы вырашыў пакінуць у спадчыну музэю й яго.
Экспазыцыя мае залі: партрэтная галерэя знакамітых людзей; літаратурна-грамадзкі рух канца ХIХ — пачатку ХХ стагодзьдзяў; гарадзенскі пэрыяд жыцьця сям’і Багдановічаў. Ёсьць чатыры мэмарыяльныя пакоі: кабінэт бацькі, пакой маці, дзіцячы пакой, гасьцёўня, а таксама аддзел «Гарадзеншчына літаратурная: мінулае і сучаснае».
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads