Доўгая дарога дадому
успаміны Васіля Быкава From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Доўгая дарога дадому — кніга ўспамінаў беларускага пісьменьніка Васіля Быкава, выдадзеная ў 2002 годзе. Другое выданьне — 2004 год.
Зьмест
Гэтая кніга — успаміны народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава пра асабіста перажытае амаль за 70 гадоў ягонага багатага на падзеі жыцьця. У цікавай аўтарскай манеры вядомы пісьменьнік расказвае пра найбольш яркія старонкі сваёй біяграфіі, дае ацэнку грамадзка-палітычным і культурным працэсам, што адбываліся ў Беларусі на ягоных вачах. В. Быкаў прапануе досьвед культурнага дзеяча, знакамітага пісьменьніка, выказвае думкі адносна будучага разьвіцьця краіны.
Remove ads
Аўдыё
У чэрвені 2010 ў сэрыі "Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе" выйшла аўдыёкніга "Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому". "Доўгая дарога дадому" гучыць у аўтарскім выкананьні. Запіс быў зроблены ў 2002 годзе ў Празе ў студыі Радыё Свабода[1].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads