Драўляныя цэрквы Марамурэшу

From Wikipedia, the free encyclopedia

Драўляныя цэрквы Марамурэшу
Remove ads

Драўляныя цэрквы гістарычнай вобласьці Марамурэш — аб’ект Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО, які аб’ядноўвае восем драўляных цэркваў, разьмешчаных у гістарычнай вобласьці Марамурэш у Карпатах у Румыніі. Усе гэтыя цэрквы праваслаўныя, і ўсе былі пабудаваны ў XVII і XVIII стагодзьдзях, хаця яны трохі адрозьніваюцца архітэктурным стылем і даюць уяўленьне аб традыцыях драўлянага дойлідзтва ў Паўднёвых Карпатах. Для ўсіх цэркваў характэрны высокія званіцы з заходняга боку.

Хуткія факты Краіна, Тып ...
Thumb
Размяшчэньне цэркваў, уключаных у сьпіс Сусьветнай спадчыны

У Марамурэшы існавала і існуе традыцыя драўлянай архітэктуры прынамсі ад XVIII стагодзьдзя. Храмы будаваліся зь бярвеньня. У наш час у румынскай частцы Марамурэшу захаваліся 42 драўляныя цэрквы, каля траціны зь іх пабудаваныя ў XVII—XVIII стагодзьдзях.

У аб’ект уключаны:

  • Царква Сьвятога Мікалая (Будэшці, 1643)
  • Царква ў Бырсане (Бырсана, 1711)
  • Царква Сьвятой Параскевы (Дэсешты, 1770)
  • Царква ў Іеўд Дэал (Іеўд, XVIII стагодзьдзе)
  • Царква ў Паіеніле Ізеі (Паіеніле Ізеі, 1604)
  • Царква арханёлаў Міхаіла і Гаўрыіла (Плопіш, 1796/1798)
  • Царква арханёлаў Міхаіла і Гаўрыіла (Рогаз, 1663)
  • Царква сьвятых Арханёлаў (Шурдэшты, 1766)
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads