Дыега Ралян
уругвайскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дые́га Раля́н (па-гішпанску: Diego Rolán; нар. 24 сакавіка 1993 году, Мантэвідэо, Уругвай) — уругвайскі футбаліст, нападнік. Раней прыцягваўся да матчаў нацыянальнай зборнай Уругваю.
Remove ads
Кар’ера
Пачаў кар’еру ў клюбе «Дэфэнсор Спортынг», калі далучыўся да асноўнага складу гэтага клюбу ў 2011 годзе. Дэбютаваў у нацыянальным першынстве 28 жніўня 2011 году ў матчы супраць «Сэрыта», які скончыўся ўнічыю 1:1. Свой першы гол забіў 13 лістапада 2011 году ў матчы супраць клюбу «Сэра Лягра». 26 лютага 2012 году забіў другі гол у матчы супраць «Насьёналю», які скончыўся зь лікам 2:2. 23 верасьня таго ж году аформіў хет-трык у сустрэчы супраць клюбу «Прагрэса» (4:1).
Напачатку 2013 году пра цікавасьць да футбалісту абвесьцілі некаторыя клюбы Эўропы. 11 лютага 2013 году Ралян падпісаў кантракт з францускім клюбам «Бардо»[3].
Remove ads
Дасягненьні
«Бардо»:
- Уладальнік Кубка Францыі: 2013
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads