Дэклярацыя незалежнасьці (карціна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Дэклярацыя незалежнасьці» — карціна Джона Трамбула, памерам 12 на 18 футаў, якая знаходзіцца ў Вашынгтонскім капітоліі. На карціне выяўленыя пяць чалавек падчас рэдагаваньня тэксту Дэклярацыі ў 1776 годзе для Другога Кантынэнтальнага кангрэсу ў Філадэлфіі.
Remove ads
Асобы, ня выяўленыя на карціне
На карціне не былі выяўленыя 14 асобаў, якія падпісалі Дэклярацыю незалежнасьці:
- Мэцью Торнтан (Нью-Гэмпшыр)
- Джон Гэрт (Нью-Джэрзі)
- Джон Мортан (Пэнсыльванія)
- Джэймс Сміт (Пэнсыльванія)
- Джордж Тэйлар (Пэнсыльванія)
- Джордж Рос (Пэнсыльванія)
- Сызар Родні (Дэлавэр)
- Томас Стоўн (Мэрылэнд)
- Томас Нэльсан малодшы (Вірджынія)
- Францыс Лайтфут Лі (Вірджынія)
- Картэр Брэкстан (Вірджынія)
- Джон Пэн (Паўночная Караліна)
- Батан Гўінэт (Джорджыя)
- Лімэн Хол (Джорджыя)
Remove ads
Банкнота ў два даляры

Карціна Трамбула зьмяшчаецца на рэвэрсе двудаляравай банкноты, але на ёй няма чатырох асобаў, якія сядзяць у левым куце (Джордж Ўайт, Ўільям Ўіпл, Джозі Барлет і Томас Лінч (малодшы)), двух, якія сядзяць у правым куце (Томас Макін і Філіп Лівінгстан), а таксама Джордж Ўальтан, які сядзеў ззаду зьлева. Таксама Джон Дыкінсан быў выяўлены тут, але не прысутнічаў падчас падпісаньня дэклярацыі.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads