Дэльта Акавангі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дэльта Акавангі (або Балота Акавангі) — найбольшая ў сьвеце ўнутраная рачная дэльта Акаванґі, то бок дэльта, якая ня мае сьцёку ў акіян ці мора. Месьціцца ў Батсване.
![]() |
«Загадка, і куды дзяецца ўся гэтая вада; містыка нейкая», Аўрэл Шульц, 1897 | ![]() |
Раней тэрыторыя дэльты была часткай возера Макгадыкгадзі, што высахла каля 10 тысяч рокаў таму. Зараз рака Акаванга, што сьцякае з плято Анголы, ня мае сьцёку ў моры. Замест гэтага, яна ўліваецца ў пяскі пустэльні Калахары, абвадняючы 15000 км² пустэльні. Шторок каля 11 км³ вады дасягае дэльты. Частка гэтай вады падчас вільготнага сэзону сягае далёка на поўдзень, ствараючы возера Нгамі.

Вада ракі незвычайна чыстая, перш за ўсё праз адсутнасьць сельскагаспадарчай і прамысловай дзейнасьці ўздоўж ракі Акавангі. У дэльце вада праходзіць скрозь фільтар шматлікіх выспаў і выпарваецца, пакідаючы пасьля сябе шмат солі. Гэтыя адклады солі часта бываюць настолькі магутнымі, што расьліннасьць зьнікае ў цэнтральных частках выспаў, дзе ў большай колькасьці адкладаюцца крышталі солі.

Рака Акаванга разьліваецца шторок на працягу вільготнага сэзону, які пачынаецца ў сярэдзіне лета на поўначы і на 6 месяцаў пазьней на поўдні. Вада дэльты адносна хутка выпарваецца праз высокія тэмпэратуры і сухое паветра, што прыводзіць да цыклічнай зьмены памеру дэльты. Выспы часта цалкам зьнікаюць на працягу паводак, а затым зноў асушваюцца на працягу сухога сэзону.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads