Дэльфінавыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дэльфінавыя (Delphinidae) — сямейства атраду кітападобных. 24 роды, 53 віды.[1]
Даўжыня цела 1—10 м, маса да 8 т. У большасьці ёсьць сьпінны плаўнік, морда выцягнута ў «дзюбу», зубы шматлікія (больш за 70). Хваставы плаўнік гарызантальны, дзьвюхлопасьцевы. Скура голая, рознага колеру. Дэльфіны добра арыентуюцца ў вадзе з дапамогай эхалякацыі і слыху (успрымаюць ваганьні ад некалькіх дзясяткаў Гц да 200 кГц). Маюць складаную галасавую сыгналізацыю і гукасыгнальны (эхалякацыйны) орган, добра разьвіта цэнтральная нэрвовая сыстэма: галаўны мозг вялікі, шараладобны, вялікія паўшар’і са шматлікімі зьвілінамі.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads