Дэмакратычная партыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дэмакратычная партыя ЗША — адна зь дзьвюх галоўных партыяў ЗША, заснаваная ў 1828 годзе прыхільнікамі вылучэнца ў прэзыдэнты Эндру Джэксана ў якасьці пераемніцы Рэспубліканска-дэмакратычнай партыі Томаса Джэфэрсана. Ёсьць найстаражытнейшай з існых партыяў сьвету і ня мае пастаяннага сяброўства. Яе неафіцыйны сымбаль — брыкаючыся асёл, яе колер — сіні. Аднойчы на 4 гады склікаецца партыйны зьезд, які ўхваляе праграму і абірае вылучэнцаў на пасады прэзыдэнта і віцэ-прэзыдэнта. Між зьездамі дзейнасьцю кіруе Нацыянальны камітэт. У ІІ палове 19 ст. — 20 ст. разьвівалася ў лібэральным кірунку.
Партыя пераважала на палітычнай сцэне ЗША ад заснаваньня да грамадзянскай вайны 1861—1865 гадоў, калі тая падтрымала мяцежныя паўднёвыя штаты[1]. Надалей да 1912 г. кіравала заснаваная Абрагамам Лінкальнам Рэспубліканская партыя ЗША. Адзіным прэзыдэнтам-дэмакратам у той пэрыяд быў Стывэн Кліўлэнд. У XX стагодзьдзі 7 з 17 прэзыдэнтаў ЗША былі дэмакратамі.
Remove ads
Прэзыдэнты
19 ст.:
- Эндру Джэксан (1829—1837)
 - Марцін Ван Бюран (1837—1841)
 - Джэймз Полк (1845—1849)
 - Франклін Пірс (1853—1857)
 - Джэймз Б’юкэнэн (1857—1861)
 - Стывэн Кліўлэнд (1885—1889 і 1893—1897)
 
20 ст.:
- Ўудра Ўілсан (1913—1921)
 - Франклін Рузвэльт (1933—1945)
 - Гары Труман (1945—1953)
 - Джон Кенэдзі (1961—1963)
 - Ліндан Джонсан (1963—1969)
 - Джымі Картэр (1971—1975)
 - Біл Клінтан (1993—2001)
 
21 ст.:
- Барак Абама (з 2009-га)
 
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
