Дэнацыяналізацыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дэнацыяналізацыя — страта нацыянальных асаблівасьцяў у культуры і мове[1].
Адзначаецца, што дэнацыяналізацыя беларусаў ёсьць адным з складнікаў іх русіфікацыі[2]. Зь іншага боку, дэнацыяналізацыя жыхароў этнічнай тэрыторыі беларусаў (празь іх частковую палянізацыю або русіфікацыю) з паступовым пераводам адукацыі і мас-мэдыя на летувіскую мову дзеля асыміляцыі мясцовага насельніцтва летувісамі была складнікам палітыкі летувізацыі[3]. Такую палітыку датычна беларускага насельніцтва, якое засталося на Віленшчыне, летувіскія ўлады праводзілі па Другой сусьветнай вайне: на ўзгадненьне з Масквой і камуністычнай Польшчай, замест зачыненых беларускіх школаў насаджаліся польскія і расейскія, беларусаў дыскрымінавалі ў атрыманьні вышэйшай адукацыі — колькасьць студэнтаў-беларусаў у летувіскім Віленскім унівэрсытэце не перавышала 1%[4]. Замест ліквідаваных беларускіх выданьняў у савецкай Вільні пачала выходзіць польскамоўная газэта «Чырвоны штандар». Апроч таго, летувіскія ўлады не перашкаджалі ксяндзам-палякам пашыраць сярод беларусаў-каталікоў думку, што тыя — палякі[5].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads