Ельня (басэйн Нёмана)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Е́льня — рака ў Беларусі, правы прыток Нёману. Цячэ ў Шчучынскім і Мастоўскім раёнах Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 23 км. Плошча вадазбору 123 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,3‰.
Левы прыток — рака Абрамаўшчына.
Пачынаецца на паўночны захад ад вёскі Барташоў Шчучынскага раёну, упадае ў Нёман за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Правых Мастоў Мастоўскага раёну. На працягу 18 км мае каналізаванае рэчышча: ад вёскі Барташоў да вёскі Скоржыкаў (8 км) і ад вёскі Мілеўцаў да вусьця (10 км)[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads