Капалін

тып шалому From Wikipedia, the free encyclopedia

Капалін
Remove ads

Капалін або шапэль (па-француску: chapel de fer) — тып адкрытага гелму, распаўсюджаны ў Эўропе ў XII—XVI ст., у асобных краінах і войсках — да канца XVIII ст. Найбольш масава ўжываўся ў пяхоце з прычыны добрага агляду і таннай і простай канструкцыі, але вядома, што капалінам карысталіся і коньнікі.

Thumb
Капалін і барт з Арагону, Гішпанія (каля 1470)

Канструкцыя капаліну

Канструкцыйна складаўся са звону, акруглай, цыліндрычнай, сфэраканічнай ці канічнай формы, дапоўненага сымэтрычнымі палямі, прымацаванымі да яго, або выцягнутымі зь яго ж. Часам палі былі апушчанымі ўніз, у радзе выпадкаў нагэтулькі нізка, што закрывалі частку твару, і тады яны праразаліся візурай. Галоўным адрозненьнем такога капаліна ад салада была сымэтрычнасьць палёў. Капалін мог дапаўняцца бартам.

Remove ads

Кападіны ў Вялікім Княстве Літоўскім

У ВКЛ капаліны былі вядомыя з 2-й паловы XIV ст. у форме конусападобных гелмаў зь «яблыкам» і нешырокімі палямі, таксама ўжываліся больш тыповыя формы са сфэраканічным звонам і яблыкам на невысокім сьпічаку і са звонам сфэрычнай формы.

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads