Жалезны крыж
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жале́зны крыж (па-нямецку: Eisernes Kreuz) — прускі і нямецкі вайсковы ордэн. Заснаваны Фрыдрыхам Вільгельмам III 10 сакавіка 1813 за баявыя заслугі ў вайне за вызваленьне Нямеччыны ад Напалеона. Аўтарства эскіза прыпісваюць Карлу Фрыдрыху Шынкелю.

Ордэнам узнагароджваліся ўсе катэгорыі вайскоўцаў незалежна ад рангу або саслоўя. Узнагароджаньне ордэнам адбывалася пасьлядоўна ад ніжэйшай ступені да вышэйшай. Ордэн аднаўляўся з кожнай новай вайной.
Жалезны Крыж стаў першай эўрапейскай узнагародай, якая надавалася выключна за подзьвіг — нягледзячы на званьне, або сацыяльны статус. Ордэн карыстаўся павагай і папулярнасьцю ў народзе і арміі.
Remove ads
Віды Жалезных крыжоў
Існавала некалькі вэрсій — 1813, 1870, 1913 — 1914, 1939 гадоў. Год пазначаўся долу крыжа.
Да 1918 году было чатыры ступені ордэну:
- Жалезны Крыж II-й клясы на чорна-белай стужцы (па-нямецку: Eisernes Kreuz 2. Klasse);
- I-й клясы — нагрудны (па-нямецку: Eisernes Kreuz 1. Klasse);
- Вялікі Крыж жалезнага крыжа (для генэралітэту) (па-нямецку: Großkreuz des Eisernen Kreuzes);
- Зорка вялікага Крыжа жалезнага крыжа (па-нямецку: Stern zum Großkreuz).
Выпуск 1813
- Жалезны крыж 2-й клясы (1813)
Выпуск 1870-71
- Жалезны крыж 1-й клясы
- Жалезны крыж 2-й клясы
Падчас Франка-прускай вайны ордэн быў адноўлены 19 ліпеня 1870 году прускім каралём Вільгельмам I.
Выпуск 1914-1918
Жалезны крыж 2-й клясы (EK II) Жалезны крыж 2-й клясы (EK) Жалезны крыж 1-2-й клясы (EK I) з дадаткам Жалезны крыж 1-2-й клясы (EK I)
Напачатку Першай сусьветнай вайны нямецкі імпэратар Вільгельм II ізноў аднавіў 5 жніўня 1914 году ордэн. Падчас вайны ўзнагароду надавалі масава, што некалькі зьнізіла яго прэстыж. Усяго за вайну было нададзена каля 5 млн Жалезных крыжоў 2-й клясы і 218 тыс. — 1-я клясы.
Выпуск 1939-1945

Напачатку Другой сусьветнай вайны Адольф Гітлер у апошні раз аднавіў ордэн. Жалезны крыж стаў таўсьцейшым, атрымаў надпіс «1939» на дольным прамяні франтальнага боку (на адваротным баку застаўся надпіс «1813») і свастыку па цэнтру. Быў ўведзены рыцарская ступень жалезнага крыжа. Ён насіўся не на традыцыйнай чорна-белай, а на чорна-бела-чырвонай ордэнскай стужцы.
Загадам за № 102 ч.849 ад 10 чэрвеня 1940 году ўводзіліся 5 клясаў ордену:
- Жалезны крыж 2-й клясы (па-нямецку: Eisernes Kreuz 2. Klasse)
- Жалезны крыж 1-й клясы (па-нямецку: Eisernes Kreuz 1. Klasse)
- Рыцарскі крыж жалезнага крыжа (па-нямецку: Ritterkreuz des Eisernen Kreuzes)
- Рыцарскі крыж жалезнага крыжа з дубовымі лістамі (па-нямецку: Ritterkreuz des Eisernen Kreuzes mit Eichenlaub)
- Вялікі крыж жалезнага крыжа (па-нямецку: Großkreuz des Eisernen Kreuzes)
- Зорка Вялікага крыжа жалезнага крыжа ці Жалезны крыж з залатымі промнямі (па-нямецку: Stern zum Großkreuz)

18. з дубовымі лістамі, мячамі і дыямэнтамі
19. з дубовымі лістамі і мячамі
20. з дубовымі лістамі
21. звычайны
Пазьней зьявіліся новыя клясы ордэну:
- Рыцарскі крыж жалезнага крыжа з дубовымі лістамі і мячамі (па-нямецку: Ritterkreuz des Eisernen Kreuzes mit Eichenlaub und Schwerter)
- Рыцарскі крыж жалезнага крыжа з дубовымі лістамі, мячамі і дыямэнтамі (па-нямецку: Ritterkreuz des Eisernen Kreuzes mit Eichenlaub, Schwerter und Brillanten)
- Рыцарскі крыж жалезнага крыжа з залатымі дубовымі лістамі, мячамі і дыямэнтамі (па-нямецку: Ritterkreuz des Eisernen Kreuzes mit goldenem Eichenlaub, Schwerter und Brillanten)
Спачатку плянавалася, што будзе ўзнагароджана толькі 12 самых найлепшых вайскоўцамі гэтымі ардэнамі і за рыцарскім сталом будуць сядзець 12 самых найлепшых воінаў. Але ў выніку адзіным ўзнагароджаным такім ордэнам стаў пілёт Люфтвафэ Ганс Ульрых Рудэль.
Для асобаў, якія былі ўзнагароджаныя Жалезным крыжом падчас Першай сусьветнай вайны і ізноў заслужылі такі ордэн была ўведзена спражка паўторнага ўзнагароджаньня (па-нямецку: "Wiederholungsspange" ці па-нямецку: "Spange „1939“"). Спражка з выяваю арла, што сядзеў на свастыцы, аточаная вянком з дубовых лістоў, ніжэй дата — "1939". Спражка для ордэну 2-й клясы мацавалася на стужцы ордэну, прасунутай у другі зьверху прарэз для гузіка, для ордэну 1-й клясы — на левай нагруднай кішэні, непасрэдна над знакам ордэну 1-й клясы. Адрозьніваліся памерамі.
Рыцарскія жалезныя крыжы
Ордэнам найвыйшэйшай ступені — з залатымі дубовымі лістамі, мячамі і дыямэнтамі — быў узнагароджаны толькі адзін чалавек: пілёт Люфтвафэ Ганс Ульрых Рудэль(de), вядомы тым, што яму пашчасьціла патапіць лінкар «Марат» і зьнішчыць некалькі сотняў савецкіх танкаў[1].
Remove ads
Жалезны крыж у Люфтвафэ
Для Люфтвафэ існавала спэцыяльная сыстэма балаў або «пунктаў». Напрыклад, 0,5 пункту давалі за зьнішчэньне аднаматорнага самалёту, 1 пункт — за 1 самалёт-зьнішчальнік, 3 пункты — за чатырохматорны бамбардзіроўшчык і т. д. Начныя перамогі ацэньваліся ўдвая вышэй. Для ўзнагароджаньня Жалезным крыжам 1-й клясы дастаткова было набраць 5 пунктаў[2].
Дэнацыфікацыя
Пасьля вайны ў сувязі з дэнацыфікацыяй выявы свастыкі, яе публічны паказ стаў супрацьзаконнымі. Гэта тычылася і ўзнагарод з выявай свастыкі. У 1957 нямецкае заканадаўства дазволіла зноў насіць перапрацаваныя ўзнагароды, атрыманыя падчас Другой сусьветнай вайны, але ўсе нацысцкія сымбалі з узнагарод мусілі быць прыбраны. Жалезны Крыж па вэрсіі 1957 году страціў свастыку ў цэнтры авэрсу, а замест яе там зьявіліся тры дубовых лісты з парай жалудоў.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads