Жаночая зборная Італіі па валейболе
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жаночая зборная Італіі па валейболе — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Італію на міжнародных валейбольных турнірах. Кіруецца Фэдэрацыяй італьянскага валейболу.
Remove ads
Гісторыя
Дэбют жаночай нацыянальнай валейбольнай зборнай Італіі ў афіцыйных міжнародных спаборніцтвах адбыўся ў верасьні 1951 году, калі каманда ўзяла ўдзел у трэцім чэмпіянаце Эўропы, які ладзіўся ў Парыжы. Доўгі час італьянкі посьпехаў ня мелі, то бок яны ня былі здольныя кваліфікавацца на Алімпійскія гульні ды чэмпіянаты сьвету. Каманда цягам 1970-х гадоў некалькі раз яшчэ брала ўдзел у эўрапейскіх спаборніцтвах, але вышэй восьмага месца не ўздымалася. У 1978 годзе зборная Італіі ўпершыню кваліфікавалася на чэмпіянат сьвету, які ладзіўся ў СССР, але апэнінкі скончылі першынство на 20-м месцы пры 24-х удзельніках.
Першага посьпеху італьянкі дасягнулі ў 1989 годзе, калі пад кіраўніцтвам трэнэра Сэрджыё Гуэры каманда здабыла бронзавыя мэдалі эўрапейскага першынства, якое ладзілася ў ФРН. Дзякуючы гэтаму дасягненьні жаночы валейбол атрымаў пэўны штуршок у сваёй разьвіцьці. Пачынаючы з 1990-х гадоў вынікі нацыянальнай каманды няўхільна павышаліся. У выніку ў 1998 годзе зборная заняла высокае 5-е месца на чэмпіянаце сьвету ў Японіі, а ў 1999 годзе на хатнім чэмпіянаце Эўропы паўтарыла свой бронзавы посьпех дзесяцігадовай даўніны.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads