Жаночая зборная Бразыліі па валейболе

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Жаночая зборная Бразыліі па валейболе — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Бразылію на міжнародных валейбольных турнірах. Кіруецца Бразыльскай канфэдэрацыяй валейболу.

Хуткія факты Фэдэрацыя, Канфэдэрацыя ...
Remove ads

Гісторыя

Дэбют жаночай зборнай Бразыліі адбыўся ў верасьні 1951 году на першым чэмпіянаце Паўднёвай Амэрыкі, які ладзіўся ў Рыю-дэ-Жанэйру. Пад кіраўніцтвам Адолфу Гільермэ бразыльянкі здабылі чэмпіёнскі тытул, атрымаўшы перамогі над зборнымі Ўругваю, Пэру і Аргентыны. З 1950-х па 1980-я гады «канарыньяс» сем разоў станавіліся чэмпіёнкамі Паўднёвай Амэрыкі, дзе іхнымі галоўным супернікам была зборная Пэру. У 1959 і 1963 гадах яны здабывалі перамогу на Панамэрыканскіх гульнях, дэманструючы ў той жа час невысокія вынікі на чэмпіянатах сьвету і на летніх Алімпійскіх гульнях.

Thumb
Бразыльскія валейбалісткі з срэбнымі мэдалямі на Панамэрыканскіх гульнях 2007 году.

У 1956 годзе ў Парыжы бразыльянкі ўпершыню бралі ўдзел на чэмпіянаце сьвету, дзе пасьля паразаў у матчах групавога этапу ад зборных КНДР і Румыніі, але здабылі перамогі ў суцяшальным турніры і занялі 11-е месца. Праз чатыры гады на хатняй арэне сцэнар выступу апынуўся супрацьлеглым. Бразыльскія валейбалісткі перамаглі зборныя ФРН і ЗША ды прасунуліся ў фінальную частку, дзе ня здолелі аніводнага разу здабыць перамогу ў больш статусных камандаў. Аднак, выніковы пяты радок ажно да 1986 году бразыльская каманда на чэмпіянатах сьвету ня была ў стане паўтарыць. У 1980 годзе зборная Бразыліі дэбютавала на летніх Алімпійскіх гульнях, дзе спынілася на 7-м месцы, адзначыўшыся толькі адной перамогай над зборнай Румыніі.

У 1986 годзе пад кіраўніцтвам Жоржэ Баросы зборная Бразыліі была пятай на чэмпіянаце сьвету ў Чэхаславаччыне, атрымаўшы перамогі над гаспадынямі першынства, а таксама над зборнымі Рэспублікі Карэі, СССР і Японіі. У 1990 годзе Ана Мозэр была ўганараваная прызам найлепшай нападніцай чэмпіянату сьвету, на якім бразыльянкі фінішавалі сёмымі. У 1992 годзе на летніх Алімпійскіх гульнях у Барсэлёне маладая бразыльская каманда пад кіраўніцтвам Вадсана Лімы ня здолела трапіць у прызэры, прайграўшы ў паўфінале зборнай СНД, а ў матчы за бронзу камандзе ЗША. Бэрнардыньню, які ачоліў зборную ў 1994 годзе, адразу прывёў яе да перамогі ў Гран-пры па валейболе, а ў кастрычніку таго ж году бразыльянкі здабылі срэбра на хатнім чэмпіянаце сьвету, пацярпеўшы толькі адную паразу ад кубінак у фінальным матчы. У 1996 і 2000 гадах зборная Бразыліі двойчы была бронзавым прызэрам Алімпійскіх гульняў, у абодвух выпадках саступіўшы ў паўфіналах зборнай Кубы.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads