Жаночая зборная Кеніі па валейболе

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Жаночая зборная Кеніі па валейболе — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Кенію на міжнародных валейбольных турнірах. Кіруецца Кенійскай валейбольнай фэдэрацыі.

Хуткія факты Фэдэрацыя, Канфэдэрацыя ...
Remove ads

Гісторыя

Кенійская валейбольная фэдэрацыя паўстала ў 1964 годзе і тады ж далучылася да Міжнароднай фэдэрацыі валейболу поруч з нацыянальнымі асацыяцыямі яшчэ 14 краінаў Афрыкі. Упершыню жаночая зборная Кеніі была сфармавана дзеля ўдзелу ў валейбольным турніры Ўсеафрыканскіх гульняў 1987 году, якія ладзіліся ў кенійскай сталіцы Найробі. На гэтых спаборніцтвах кенійскія валейбалісткі ўпэўнена дакрочылі да фіналу, дзе саступілі ў чатырох сэтах зборнай Эгіпту.

У 1989 годзе зборная Кеніі запачаткавала выступы ў чэмпіянатах Афрыкі і заняла там 4-е месца. Пасьля гэтага, пачынаючы з 1991 году, кенійскія спартоўкі трывала занялі лідуючыя пазыцыі ў афрыканскім валейболе, нязьменна ўваходзячы ў прызавую тройку на ўсіх кантынэнтальных спаборніцтвах, у якіх брала ўдзел. За гэты час да 2015 году кенійскія валейбалісткі 9 разоў станавіліся чэмпіёнкамі Афрыкі і яшчэ чатыры разы перамагалі на Ўсеафрыканскіх гульнях. Найбольш уражлівы вынік зборная Кеніі займела на хатніх чэмпіянатах Афрыкі 2007, 2013 і 2015 гадоў, калі ў праведзеных на турнірах матчах (6, 5 і 5 адпаведна) кенійкі не аддалі суперніцам аніводнай партыі. Поруч з гэтым каманда часта бярэ ўдзел у чэмпіянатах сьвету і летніх Алімпійскіх гульнях, але значных посьпехаў ім бракавала.

Пачынаючы з чэмпіянату Афрыкі 2017 гадоў зборная Кеніі тры першынства запар здабывала толькі срэбныя мэдалі, кожным разам саступаючы зборнай Камэруну. На чэмпіянаце Афрыкі 2023 году кенійкі бязь цяжкасьцяў занялі першы радок у сваёй групе, а ў паўфінале перагулялі сваіх суперніц з Камэруну, для якіх гэты турнір быў хатнім. У вырашальным матчы зборная Кеніі ў трох партыях здабыла перамогу над зборнай Эгіпту, стаўшы ў 10-ы раз чэмпіёнкамі кантынэнту.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads