Жаныбэк Бакіеў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Жаныбэ́к (Жаны́ш) Салі́евіч Бакі́еў (нар. 16 сакавіка 1958, Сузацкі раён Жалал-Абадзкай вобласьці, Кіргіская ССР) — былы старшыня Службы дзяржаўнай аховы Кыргыстану, брат былога прэзыдэнта Курманбэка Бакіева.

У верасьні 2006 пакінуў пасаду пасьля зьвінавачваньня ў падкідваньні гераіну ў багаж лідэра апазыцыі Амурбэка Тэкебаева, пазьней затрыманага ў Польшчы[1].

Кыргыскія палітыкі рэгулярна вінавацілі Жаныша Бакіева ў правядзеньні незаконных апэрацыяў сілавымі структурамі, накіраваных супраць апазыцыі.

Жаныш Бакіеў аб’яўлены ў міжнародны вышук[2]. Кыргіскія ўлады лічаць яго адным зь сямнаццаці асобаў, падазраваных у спробе забойства ў 2009 року былога кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Кыргістану Мэдэта Садыркулава, кіроўцы Кубата Сулайманава і дырэктара Міжнароднага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Сяргея Сьлепчанкі[3].

На дадзены момант пражывае ў Беларусі разам са сваім братам Курманбэкам, а таксама былым намесьнікам у Службе дзяржаўнае аховы Тахірам Рысаліевым і блізкім сябрам Максіма Бакіева Рустамам Сайдуевым[4].

Remove ads

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads