Жвірблішкінскі валун
геалягічны помнік прыроды рэспубліканскага значэньня From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жвірблішкінскі валун — валун у Ашмянскім раёне, геалягічны помнік прыроды рэспубліканскага значэньня[1].


Знаходзіцца ў 200 мэтрах на захад ад вёскі Жвірблішкі, напрыканцы вёскі Анкуды.
Валун шэрага гнейсу з жылкамі ружовага палявога шпату. Парода, зь якой складзеная глыба, прынесеная ледніком каля 150 тысячаў гадоў таму з Фэнаскандыі падчас Ашмянскай стадыі сожнага зьледзяненьня. Азімут кірунку доўгай восі мае заходні кірунак (270º). Форма груды — выцягнуты трохкутнік, на паўночным баку якога захавалася паглыбленьне да 10 сантымэтраў і дыямэтрам да 15 сантымэтраў авальнай формы.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads