Жорж Мікаўтадзэ

грузінскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Жорж Мікаўтадзэ
Remove ads

Жорж Мікаўта́дзэ (па-грузінску: გიორგი მიქაუტაძე; нар. 31 кастрычніка 2000 году) — грузінскі футбаліст, нападнік гішпанскага клюбу «Вільярэал» і нацыянальнай зборнай Грузіі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Зважаючы на тое, што гулец нарадзіўся ў сям’і грузінскіх эмігрантаў у францускім Ліёне, Мікаўтадзэ прайшоў праз акадэмію ліёнскага «Алімпіку». У 2016 годзе, яшчэ юнаком прыяднаўся да «Мэцу», у складзе якога запачаткаваў кар’еру 7 сьнежня 2019 году ў матчы супраць «Ніццы». Праз тры дні нападнік склаў кантракт з камандай тэрмінам на чатыры гады[3]. Правёўшы некалькі сэзонаў у бэльгійскім «Сэрэне», гулец улетку 2022 году вярнуўся ў «Мэц», дзе замацаваўся ў складзе каманды. У жніўні 2023 году гулец далучыўся да нідэрляндзкага «Аякса», але даць рады ня здолеў. У выніку 4 студзеня 2024 году на правах арэнды вярнуўся ў «Мэц».

18 ліпеня 2024 году, не зважаючы на ​​дасягнутае раней пагадненьне з «Манака», Мікаўтадзэ скасаваў дамову і падпісаў чатырохгадовы кантракт з сваім былым клюбам ліёнскім «Алімпікам»[4].

Міжнародная

Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Грузіі 25 сакавіка 2021 году ў матчы супраць зборнай Швэцыі.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads