Журавіны
расьліна From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жураві́ны (па-лацінску: Oxycóccus) — вечназялёны дробны нізкі куст з тонкімі гнуткімі галінкамі 15—75 см даўжынёю.
Remove ads
Біялягічнае апісаньне

Лісьце доўгае, бліскучае, на зіму не адпадае, зьверху цёмна-зялёнае, зьнізу шэраватае, з уціснутай сярэдняй жылай. Кветкі цёмна-ружовыя.
Плод — цёмна-чырвоная шарападобная вельмі кіслая ягада з сакавітай мякацьцю і шчыльнай скуркай. Цьвіце ў траўні, ягады сьпеюць у верасьні—кастрычніку.
Збор і захоўваньне
Расьце на тарфяным грунце і імховых балотах. Разам з журавінамі растуць сасна, дурніцы, падвей, багун.
У Беларусі расьце паўсюдна.
Прамысловая здабыча
Некалькі гадоў таму Беларусь выйшла на 3-е месца ў сьвеце па аб’ёмах збору журавінаў і на 4-е месца па экспарце пасьля Чылі, Канады і ЗША[1].
Выкарыстаньне
У народнай мэдыцыне ягады спажываюць пры зьніжанай кісьліннасьці страўніка. З журавінаў гатуюць морсы, сокі, квасы, экстракты, кісялі. Узвары й экстракты з журавінаў прыемныя й карысныя пры стоме. Лісьце можа ўжывацца як гарбата. Журавіны зьяўляюцца сховішчам шматлікіх карысных рэчываў і вітамінаў.
Беларусь
У 2019 годзе Беларусь знаходзілася на 10-м месцы ў сьвеце паводле збору журавінаў[2].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads