Жывецкае возера

возера ў Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia

Жывецкае возера
Remove ads

Жывецкае возера (па-польску: Jezioro Żywieckie) — вадасховішча на рацэ Сола на поўдні Польшчы, каля гораду Жывец. Было створана ў 1966 годзе, калі некалькі вёсак у раёне, як то Зажэчэ, Трэсна, Задзель і Стары Жывец былі затопленыя пасьля будаўніцтва плаціны. Возера мае плошчу каля 10 км². Максымальная глыбіня складае 26,8 мэтраў, а сярэдняя глыбіня — 8,6 мэтраў. Побач з плацінай месьціцца гідраэлектрастанцыя магутнасьцю 21 МВт. Жывецкае возера выкарыстоўваецца ў асноўным для турыстычных мэтаў, для рэгуляваньня патокаў вады, а таксама для абароны тэрыторыі ад затапленьня.

Вадасховішча
Жывецкае возера
польск. Jezioro Żywieckie
Thumb
Панарама Жывецкага возера
Жывецкае возера
КраінаПольшча
Плошча10 км²
Максымальная глыбіня26,8 м
Сярэдняя глыбіня8,6 м
Аб’ём вады94,6 км³
Каардынаты49°43′11″ пн. ш. 19°11′49″ у. д.
Месцазнаходжаньне Жывецкага возера
Thumb
Жывецкае возера
Жывецкае возера

15 лістапада 1978 году а 5-й гадзіны раніцы два аўтобусы Autosan PKS, у 15-хвілінны інтэрвал, сьлізганулі падчас руху ўздоўж возера, і ўпалі ў ледзяную ваду. Аўтобусы везьлі вугальшчыкаў на працу ў вугальную шахту ля Бжэшчэ. У выніку здарэньня загінула 30 чалавек. На памяць пра гэтую трагедыю была ўсталявана мэмарыяльная дошка каля маста.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads