Жыткавіцкі маторабудаўнічы завод
прамысловае прадпрыемства Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жыткавіцкі маторабудаўнічы завод — горадаўтваральнае прадпрыемства г. Жыткавічы, заснаванае ў 1980 годзе.
Remove ads
Гісторыя
Быў заснаваны 9 чэрвеня 1980 году ў якасьці прадпрыемства міністэрства авіяцыйнай прамысловасьці. Асноўнай прадукцыяй заводу былі вызначаныя малагабарытныя авіяцыйныя рухавікі, запчасткі да іх і рухавікам Д-30КП. У канцы 1980 году завод пачаў выпуск прадукцыі. Нараўне з разьвіцьцём вытворчасьці на прадпрыемстве вялікая ўвага надавалася жыльлёваму будаўніцтву: першы жылы дом быў здадзены ў эксплюатацыю ўжо ў 1981 годзе, пабудаваныя дзіцячыя дашкольныя ўстановы, школы й іншыя аб’екты сацыяльнага прызначэньня.
У 1991 годзе, з распадам СССР, з-за адсутнасьці заказаў на авіяцыйную прадукцыю завод асвоіў вытворчасьць шасьцяронных масьляных помпаў і поршняў для дызэльных рухавікоў.
Намэнклятура вырабаў з тых часоў бесьперапынна пашыраецца, вядзецца сыстэмная праца па павышэньні якасьці выпускаемай прадукцыі.
У цяперашні час РУП «Жыткавіцкі маторабудаўнічы завод» зьяўляецца сучасным прадпрыемствам, якое дынамічна разьвіваецца. Вялікая ўвага тут надаецца пошуку й пашырэньню рынкаў збыту, наладжваньню доўгачасовых дзелавых сувязяў з замежнымі партнёрамі. Завод зьяўляецца эксклюзіўным пастаўшчыком масьляных помпаў і поршняў на Менскі маторны завод, МТЗ і шэраг іншых прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь і краінаў СНД. Для павышэньня эфэктыўнасьці кіраваньня прадпрыемствам, асабліва ў часткі тэхнічнай падрыхтоўкі вытворчасьці, распрацаваная і плянамерна ўкараняецца праграма комплекснай аўтаматызацыі. Невыпадкова ў апошнія гады адзначаецца зацікаўленасьць шэрагу замежных фірмаў да наладжваньня ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў засваеньні пэрспэктыўных відаў прадукцыі. Шэраг сумесных праектаў ужо знаходзяцца ў стадыі практычнай рэалізацыі.
На прадпрыемстве працуе каля 600 рабочых.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads