Жыцьцё іншых

From Wikipedia, the free encyclopedia

Жыцьцё іншых
Remove ads

«Жыцьцё іншых» (па-нямецку: Das Leben der Anderen, па-ангельску: The Lives of Others) — нямецкі драматычны трылер 2006 году, дэбют сцэнарыста і кінарэжысэра Флёрыяна Гэнкеля фон Донэрсмарка. Фільм паказвае жыцьцё ў НДР. Адмысловая служба Штазі жорстка кантралюе жыцьцё грамадзян і асабліва культурных дзеячоў.

Хуткія факты Жанр, Рэжысэр ...

У Нямеччыне фільм выйшаў у пракат 26 сакавіка 2006 году. У гэты самы час кінасцэнар фільму быў надрукаваны нямецкім выдавецкім домам «Suhrkamp Verlag». У ЗША прэм’ера адбылася 3 верасьня 2006 году на Міжнародным кінафэстывалі ў Тэлурыдзе, а пракат пачаўся 12 лістапада.

Фільм зьяўляецца ляўрэатам прэміі «Оскар» 2007 году ў намінацыі «Найлепшы фільм на замежнай мове». Раней, у Нямеччыне, фільм атрымаў сем прэміяў «Deutscher Filmpreis», сярод іх: «найлепшы фільм», «найлепшы рэжысэр», «найлепшы сцэнар», «найлепшы актор» і «найлепшы актор другога пляну»; заяўляўся ў 11 намінацыях, тым самым усталяваў новы рэкорд па колькасьці намінацыяў за адзін год на вышэйшую нямецкую кінапрэмію. Таксама стужка прымала ўдзел у намінацыі «найлепшы фільм на замежнай мове» на 64-ю прэмію «Залаты Глёбус». У сьвеце касавыя зборы стужкі складаюць больш за 77 млн даляраў[4] пры бюджэце ў 2 млн даляраў[5].

Remove ads

Сюжэт

Усходні Бэрлін. 1984 год. Адмысловая служба Штазі жорстка кантралюе жыцьцё грамадзян. Фанатычнаму агенту капітану Герду Візьлеру прапануюць сачыць за драматургам Драйманам і ягонай сяброўкай. Апэрацыя праходзіць пад пільным кантролем найвышэйшых палітычных колаў. Выкананьне заданьня абяцае кар’ерны ўзьлёт.

Але заглыбіўшыся ў чужое жыцьцё, Візьлер зьмяняецца сам. Шэры шпунцік сыстэмы сам становіцца чалавекам. Але рэпрэсіўную машыну ўжо не спыніць…

Remove ads

Ролі

  • Ульрых Мюэкапітан Герд Візьлер
  • Сэбастыян КохГеорг Драйман
  • Мартына ГедэкКрыста-Марыя Зіланд
  • Ульрых Тукурпадпалкоўнік Антон Грубіц
  • Томас Тымэміністар Бруна Гэмпф

Узнагароды

  • 7 прызоў Нямецкай кінаакадэміі, у тым ліку за найлепшую мужчынскую ролю, найлепшы фільм, найлепшы сцэнар;
  • «Оскар» за найлепшы замежны фільм;
  • 3 прызы Эўрапейскай кінаакадэміі за найлпешы сцэнар, найлепшы фільм, найлепшую мужчынскую ролю — усяго 42 узнагароды і 10 намінацыяў[6]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads