Займеньнік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Займеньнік — часьціна мовы, якая паказвае на прадметы, прыметы ці колькасьць прадметаў, не паказваючы іх:
Ніхто з дамашніх не згадвае,чым рэчка Костуся займае. (Якуб Колас)
Майго юнацтва раньне кружыў жыцьця віхор
. (Пятрусь Броўка)
Некалькі чалавек кінуліся ў лес. (Міхась Лынькоў)
Займеньнікаў нямнога, але яны часта ўжываюцца ў мове. У большасьці займеньнікі ўжываюцца замест названых раней назоўнікаў, прыметнікаў, лічэбнікаў:
Чакае маці, чакае сына, а ён ня едзе з дарогі дальняй.(Сяргей Грахоўскі)
Стаялі цёплыя сонечныя дні. Такія дні рэдка бываюць у канцы верасьня.(Кузьма Чорны)
Усе займеньнікі зьмяняюцца па склонах, а некаторыя зьмяняюцца яшчэ па родах і ліках.
Займеньнікі звычайна выступаюць у сказе ў ролі дзейніка, дапаўненьня, азначэньня:
Не скруціць ніякай[a] чорнай скрусе маладосьць крылатую маю[b]. Я[c] іду з усімі[d] і сьмяюся, я іду з усімі[e] і пяю.(Генадзь Бураўкін)
Цудоўнаю красою зьдзіўляе Менск мяне[f].(Язэп Пушча)
Паводле значэньня слова займеньнікі падзяляюцца:

  • асабовыя я, мы, ты, вы, ён, яна, яно
  • зваротны сябе
  • прыналежныя мой, твой, свой, наш, ваш, іхні
  • указальныя гэты, той, такі, гэтакі, столькі, гэтулькі
  • азначальныя увесь (уся, усё, усе), усякі, кожны, сам, самы, іншы
  • пытальныя хто? што? які? чый? каторы? колькі?
  • адносныя хто, што, які, чый, каторы, колькі
  • адмоўныя ніхто, нішто, ніякі, нічый
  • неадназначныя[g] нехта, нешта, нейкі, некаторы, нечы (нейчы), хтосьці, штосьці, сёй-той, сёе-тое, чыйсьці, якісьці, хто-небудзь, што-небудзь, чый-небудзь, які-небудзь, абы-хто, абы-што, абы-чый, абы-які, некалькі
Remove ads

Ужываньне займеньнікаў

Займеньнікі роднага склону 3-й асобы ’яго', ’яе, ’іх могуць абазначаць прыналежнасьць 3-й асобе: яго бацька, яе сёстры, яго пляны. З гэтым значэньнем займеньнік адказвае на пытаньні чый? чыя? чые? і ў сказе зьяўляецца азначэньнем.
Адносныя займеньнікі хто, што, які, каторы, колькі ў сказе могуць набываць значэньне неазначальных займеньнікаў:
За якую хвіліну адміраюць тысячы хваінак і лісьця. (Іван Пташнікаў)
Плывуць баржы. Каторыя мы абганяем, каторыя ідуць насустрач нам. Ад лесу патыхае смалою, жывіцаю і борам, нашым беларускім палескім борам. Маім борам, тым, што ўсяго год колькі назад яшчэ стаяў, гаманіў зь небам паблізу вёскі. (Б. Сачанка)
Адмоўныя займеньнікі ніхто, нішто звычайна ўжываюцца, калі ў сказе пры дзеяслоўе ёсьць адмоўе не: ніхто не сказаў, нікога не папярэдзілі, нішто не затрымала, нічога не знайшлі.
Калі азначальныя і прыналежныя займеньнікі ўжываюцца без назоўнікаў, яны набываюць прадметнае значэньне і дапамаюць будаваць сказ:Кожны купляе гадзіньнік, каб не спазьніцца на сустрэчу з каханаю, на службу, на працу.(Максім Танк)Нашы выйгралі гульню.
Трэба адрозьніваць зваротны займеньнік у давальным склоне ад часьціцы сабе:
Як ішлі дзяўчаты рана праз дубровы, праз паляны, маладыя кветкі рвалі і вянкі сабе[h] спляталі. (Максім Танк)
А дуб сабе[i] будзе на гэтым самым месцы расьці, і кожны год жалуды зь яго будуць падаць(Кузьма Чорны)
Мужчыны сьмяюцца, а Паўлюк сабе[j] толькі маўчыць, хоць бы што. (Янка Брыль)
У першым сказе сабе займеньнік, а ў другім і трэцім часьціца.

Remove ads

Правапіс займеньнікаў

Неазначальныя займеньнікі з прыстаўкаю абы- й устаўкаю (суфіксам) -небудзь пішуцца праз злучок: абы-хто, абы-што, абы-які, хто-небудзь. Калі абы аддзяляецца ад займеньніка прыназоўнікам, то пішацца асобна:абы з кім, абы з чым, абы зь якім.
Неазначальныя займеньнікі з устаўкаю -сьці (-сь) пішуцца разам:хтосьці (хтось), штосьці (штось), чыйсьці.
Не, ні з займеньнікамі пішуцца разам, калі зьяўляюцца прыстаўкамі, і асобна, калі аддзяляюцца ад іх прыназоўнікамі і зьяўляюцца часьціцамі: нешта, нехта, ніхто, нішто; не з кім, не з чым, ні з кім, ні з чым.
Да адмоўных займеньнікаў часам далучаецца часьціца а, якая пішацца разам: аніхто, анішто, аніякі.
Складаныя неазначальныя займеньнікі пішуцца праз злучок: сёй-той, сёе-тое, сякі-такі, хто-хто.

Remove ads

Заўвагі

  1. Азначэньне
  2. Азначэньне
  3. Дзейнік
  4. Дапаўненьне
  5. Дапаўненьне
  6. Дапаўненьне
  7. Тыя займеньнікі яшчэ называюць няпэўнымі, бо яны называюць няпэўны прадмет, прымету, колькасьць.
  8. Тут сабе займеньнік
  9. Тут сабе часьціца
  10. Тут сабе часьціца
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads