Закованка

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Зако́ванка, Гуле́віцкі канал — рака ў Калінкавіцкім і Мазырскім раёнах Гомельскай вобласьці, левы прыток ракі Прыпяці (басэйн Дняпра). Даўжыня 42 км. Плошча вадазбору 306 км². Выдатак вады ў вусьці 1 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5‰.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...

Асноўны прыток — рака Дымарка (леваруч).

Пачынаецца за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Лозкі Калінкавіцкага раёну, цячэ раўнінай Гомельскае Палесьсе, вусьце за 3 км на паўднёвы захад ад вёскі Лубня Мазырскага раёну.

Даліна невыразная, абалона асушаная. Рэчышча ад вытоку на працягу 38,5 км каналізаванае, шырыня яго 3—6 м, у нізоўях да 10 м[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads